Культавы раман амерыканскай літаратуры ў агучцы перакладчыка Аляксея Знаткевіча — супольны праект audiobooks.by і кніжнай серыі «Амерыканка».
🐦 Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Мы бачым ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назіраеза спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам шпіталю годнасць і надзею.
🔉 Рэдактар аўдыяверсіі: Сяргей Шупа
🎧 Агучыў Аляксей Знаткевіч, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.