Зянон Пазьняк (@zianon_pazniak) Kanalının Son Gönderileri

Зянон Пазьняк Telegram Gönderileri

Зянон Пазьняк
Facebook Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Zianon Pazniak, Pozniak, Пазняк, Зенон Позняк
2,105 Abone
657 Fotoğraf
236 Video
Son Güncelleme 11.03.2025 07:45

Зянон Пазьняк tarafından Telegram'da paylaşılan en son içerikler

Зянон Пазьняк

20 Feb, 08:26

1,374

У справе вайны і міру
In matters of war and peace


У справе вайны і міру акупаваная на дадзены момант расейцамі Беларусь зьяўляецца найважнейшай крінай і найважнейшай стратэгічнай тэрыторыяй дзеля мірнай раўнавагі ў Эўропе. (Запрашаю зірнуць на мапу і ў гісторыю.)

In matters of war and peace, Belarus—currently occupied by the Russians—is the most crucial country and the most strategically important territory for maintaining peaceful balance in Europe. (Have a look at the map and history.)
zp
Зянон Пазьняк

19 Feb, 14:55

953

Пазьняк — пра дамову з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню Украіны

Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары па відэа на Youtube.

https://youtube.com/live/wGlrIqyS0lM

Сёньня а 20.30 менскага часу лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у гадзінным жывым эфіры Свабоды адкажа на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, пра плян Дональда Трампа завершыць вайну ва Украіне і яго ўплыў на Беларусь.
Зянон Пазьняк

19 Feb, 12:17

875

❗️СУБОТА, 22 ЛЮТАГА, ВАРШАВА

✍️БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

Запрашаем на беларускую дыктоўку прымеркаваную да Міжнароднага Дня Роднай (Беларускай) Мовы.
Таксама будзе выступ Зянона Пазьняка пра Беларускую Мову і чытаньне вершаў беларускіх паэтаў.

📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”

КАЛІ: 22 лютага (субота), 14:00

Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь", Беларускі Дом у Варшаве.
Зянон Пазьняк

19 Feb, 12:16

1,053

УЖО
------
Ну, вось, як і чакалася, "невераятныя" ды "офісы" ды ўсе тыя, што крычалі, каб душыць Беларусь эканамічнымі санкцыямі, пачалі ўжо параабувацца. На хаду. І аказваецца што гэта яны ўвесь час былі за перамовы з тэрарыстамі, каб вызваліць палітвязьняў узамен за адмену антынародных эканамічных санкцыяў, гэта, аказваецца, яны намовілі амэрыканскую адміністрацыю уступіць у перамовы з антынародным рэжымам і, здаецца, што нават яны напісалі ў "Нью-Ёрк Таймс".

Ну, нарэшце ўсе даведаюцца. Ато некаторыя пачыналі ўжо рознае думаць.
Зянон Пазьняк

18 Feb, 19:10

894

Сайт для беларускіх настаўнікаў nastaunik.info прызналі "экстрэмісцкім"

Абсалютна абсурднае, на першы погляд, рашэньне ўкладаецца ў рэчышча палітыкі генацыду, якую праводзіць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі. На сайце няма ні намёку на "эсктрэмізм", "палітыку" альбо "тэрарызм". Адзінае, што магло прыцягнуць увагу рэжыму — тое, што старонка вядзецца цалкам на беларускай мове.

Сайт Nastaunik.info (зараз працуе на старонца https://nastaunik.eu/) — грамадскі праект, створаны настаўнікамі і для настаўнікаў у 2005 годзе як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Сайт прапануе свежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладання, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін. Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі.
Зянон Пазьняк

17 Feb, 07:15

1,465

ВЫЗВАЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ ЗАКЛАДНІКАЎ
ПРАЗ ПЕРАМОВЫ З ТЭРАРЫСТАМІ

Такім чынам, гуманітарная справа, раней пачатая "Асацыяцыяй сваякоў і колішніх палітвязняў" (С. Мацкевіч, Т. Хоміч і інш.) і мной, Дэпутатам Незалежнасьці Пазьняком Зянонам Станіслававічам і іншымі ("Вольная Беларусь") на Новы 2024 год, аб вызваленьні беларускіх палітвязьняў шляхам перамоваў з рэжымам у абмен на спыненьне шкодных для Беларусі і для народа эканамічных санкцыяў, дала вынікі ўжо летам 2024 года.

Да канца года Лукашэнка выпусьціў больш за 200 вязьняў. Лямант ворагаў Беларусі аб задушэньні краіны эканамічнымі санкцыямі захлынаецца.

Адміністрацыя прэзыдэнта Трампа ацаніла палітычную правільнасьць перамоўнага падыходу ва ўмовах гібрыднай вайны і наладзіла кантакты з антыбеларускім рэжымам аб вызваленьні закладнікаў. Ужо вызваленыя зь няволі тры асобы. Неўзабаве аплочаныя палітычныя гамункулусы, якія крычалі "душыць Беларусь эканамічнымі санкцыямі", пачнуць на хаду пераабувацца.

Тое, да чаго няздольны Брусэль, імгненна вырашае Вашынгтон. На волю вернуцца знакавыя асобы беларускай культуры -- Дзяніс Івашын, Павел Севярынец, Кацярына Андрэева, Павел Мажэйка і іншыя. Будуць вызваленыя ўсе палітвязьні. Будуць адменены ўсе антыбеларускія шкодныя для дзяржавы і народа эканамічныя санкцыі.

God Bless America! Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
16-02-2025.
Зянон Пазьняк

15 Feb, 11:51

1,237

Рупары фальшывай палітыкі

Вызваленьне з турмы Паліны Шарэнды-Панасюк стала сьветлай падзеяй для вольных беларусаў. Тым больш, што жанчыне ўдалося выехаць за мяжу і ўзьяднацца з сям’ёй у Летуве.

У першым жа публічным выступе ў Вільні П. Шарэнда-Панасюк заявіла, што “за чатыры гады ня вызвалілі ніводнага вязьня”, маючы на ўвазе правал стратэгіі санкцый і так званага “міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі”. Аднак ужо ў наступных прамовах пад уплывам, як было відаць, Н. Радзінай і іншых асобаў з «Хартыі-97», яна зьмяніла рыторыку і аргумэнтацыю ды пачала заклікаць да “санкцый і ціску”.

Чытаць цалкам: https://warta.media/2623
Зянон Пазьняк

14 Feb, 08:44

1,537

Зянон Пазьняк пра вызваленьне палітвязьняў і перамовы

https://www.youtube.com/watch?v=Q7LObuYwXUw
Зянон Пазьняк

11 Feb, 09:38

2,651

ТРАМП

Цягам аднаго дня адна за адной вырашаюцца ў Трампа заскарузлыя, замучаныя ў палітыцы "складаныя прабламы".

Прыехаў ў Ізраіль і з ходу абявіў пра бліскучае вырашэньне лёсу Сектара Газа, зь якога "гамункулусы" стварылі сацыяльную язву на Блізкім Усходзе і 70 гадоў таўклі ў ступе сваё словаблудзтва, мільёны даляраў і заклапочанасьць лёсам тэрарыстаў.

Шмат з таго, што нагарадзілі, выгадаваныя ў лявацкай колбе, лабаранты ад палітыкі, мае штучную прыроду і можа быць зьмецена за адзін дзень. У Беларусі — таксама.
Зянон Пазьняк

09 Feb, 15:23

1,674

На вайне супраць расейскіх акупантаў загінуў яшчэ адзін беларус — Аляксандр «Розпад» Новік

Аб гэтым паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус: "Загінуў наш паплечнік — Аляксандр «Розпад» Новік. Беларус, нацыяналіст, інтэлектуал. Браў удзел у шмат якіх ініцыятывах, добра разумеў, дзе сапраўднае і прытрымліваўся сапраўднага. У размовах, заўсёды прамы і шчыры, ён адзначаў неабходнасьць быць карысным і эфектыўным на вайне".

«Розпад» загінуў 20 студзеня на Луганшчыне, каля вёскі Новаягораўка. Ягонае жыцьцё абарвалася ў баі, ва ўзросьце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварского Броварскіх могілак. БДК абвесьціў збор дапамогі сям'і загінулага: https://t.me/BDK022/240

Вечная слава і пашана Герою!
Жыве Беларусь!