Последние посты Зянон Пазьняк (@zianon_pazniak) в Telegram

Посты канала Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк
Facebook Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Zianon Pazniak, Pozniak, Пазняк, Зенон Позняк
2,105 подписчиков
657 фото
236 видео
Последнее обновление 11.03.2025 07:45

Последний контент, опубликованный в Зянон Пазьняк на Telegram

Зянон Пазьняк

26 Feb, 09:32

2,308

Местачковы нацыяналізм
—————————
"Местачковы нацыяналізм" -- гэта прымітыўнае бытавое ідэалагізаванае мысьленьне, характэрнае цяпер для найбольш палітычна адсталых групаў і ўвогуле для правінцыйнага захалусьця.
ЗП.

-------------------------------
Usau Pavel:

ПАГОНЯ была, ёсьць і будзе сымбалем беларускай нацыянальнай і незалежнай дзяржавы. ПАГОНЯ будзе дзяржаўным сымбалем незалежнай Беларусі.
Вялікае Княства Літоўскае было, ёсьць і будзе нацыянальнай, гістарычнай і палітычнай спадчынай Беларусі, як Полацкае княства і Рэч Паспалітая.
Спроба перапісаць, ці прыватызаваць гісторыю, у тым ліку гісторыю ВКЛ, навязаць іншаму народу свае вузкае і негістарычнае бачаньне, таго што ен павінен рабіць, а чаго не павінен - гэта нішто іншае як разбуральны, мястэчкавы шавінізм, асабліва на фоне расейскай агрэсіі і гібрыдных уплываў.

Больш таго, спроба нейкім чынам пераглялзець гісторыю, дапасаваць да ўласных, вузкіх патрэбаў - справа небясьпечная з непрадказальнымі наступствамі.

Відавочна, што вузкія палітычныя групы ў суседняй краіне адмыслова распальваюць культурна-палітычную варожасьць да Беларусаў і Беларусі, што з’яўляецца абслугоўваньнем выключна інтарэсаў Масквы.

Магчымв нехта думае, што зараз, калі Беларусь пад гібрыднай акупацыяй, а яе культура і гістарычная традыцыя вынішчаецца, то самы час яе дабіць і дзеля ўласнай карысьці завалодаць яе спадчынай і гістарычнымі правасі, тонаступствы такіх дзеяньняў будуць самымі драматычнымі.

Сучасная гісторыя ужо паказала, што будзе з краінамі-суседзямі, калі ў Беларусі запануе расейскі сьвет - ВАЙНА. І ні НАТА, ні іншыя структуры і блокі ўжо не ўратуюць.

І замест таго, каб салідарызавацца з беларусамі, замест таго, каб кансалідавацца ў культурным і палітычным адзінстве "абмежаваныя" палітычныя колы пачынаюць распальваць і падтрымваць канфлікты, правакаваць сутыкненьні.
У нацыянальных інтарэсах Беларусі і Літвы быць, ісьці і змагацца пад адзінай харугвай Вялікага Княства Літоўкага.

І місіяй культурных дзеячаў абедзьвух краін і супольнасьцяў узмацняць гэтае адзінства, а не разбураць яго.

Павел Усаў
Зянон Пазьняк

24 Feb, 09:46

1,523

❗️Пракуратура "Вольнай Беларусі " ў асобе Генэральнага пракурора тройчы саветніка юстыцыі сп. В. Лысагорскага з пачуцьцём грамадзянскага абавязку ўсчала сьледзтва па факту тэрарыстычнай дзейнасьці арганізацыяў пад назовам "Міністэрства Унутраных Справаў Рэспублікі Беларусь", "Галоўнае Упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй", "Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь", "Комитет Государственной Безопасности Республики Беларусь". Сьледчыя дзеяньні праводзяцца па факту групавога тэрарызму і ўдзеле ў ім з выкарыстаньнем дзяржаўных структур спадароў Кубракова Івана Ўладзімеравіча, Карпенкова Мікалая Мікалаевіча, Антоненкі Андрэя Валерыявіча, Тэртэля Івана Станіслававіча.

Клаўзула юрыспрудэнцыі: Нават калі некаторым набяжыць на пажыцьцёўку -- мужайцеся, бо суд будзе справядлівы.

ЗП.
21-02-2025.
Зянон Пазьняк

23 Feb, 14:33

2,429

КАНФЭРЭНЦЫЯ. ПЕРШЫЯ ВЫНІКІ.

20 лютага 2025 года, адбылася важная прэсавая Канфэрэнцыя НВР "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ" для польскіх і замежных журналістаў з запрашэньнем супрацоўнікаў замежных амбасадаў. Задача "Вольнай Беларусі" — данесьці да палітыкаў Эўразьвязу гуманістычную пазыцыю выратаваньня палітычных закладнікаў рэжыму Лукашэнкі шляхам перамоваў з тэрарыстычным рэжымам аб вызваленьні іх з турмы ўзамен на скасаваньне шкодных для народа татальных эканамічных санкцыяў, выгадных Пуціну і Расеі.

На сёньняшні дзень такую добрую пазыцыю разумее і падтрымлівае новае прэзыдэнцкае кіраўніцтва Амэрыкі. (Шляхам непасрэдных перамоваў ужо вызвалілі некалькі вязьняў). Спадзяемся таксама на разумнае гуманнае рашэньнне Эўразьвязу, на станоўчае ўспрыняцьце нашай прапановы.
----------------------------

УДАР ПА ЭКСТРЭМІЗМУ

Першая рэакцыя на Канфэрэнцыю аказалася даволі кур'ёзнай і не з таго боку. 21-га лютага ў прасторы зявілася тэрміновая інфармацыя (працавалі, відаць, ноччу) ад лукашысцкага Міністэрства Унутраных спраў наступнага кшталту:

Решение МВД от 21.02.2025 № 3ЭК «О признании группы граждан экстремистским формированием и запрете его деятельности»

Экстремистское формирование
"Вольная Беларусь"

Группа граждан из числа руководителей национально-освободительного движения "Вольная Беларусь" осуществляет экстремистскую деятельность, в том числе посредством ряда сетевых ресурсов.

Далей пералічваецца 48 "сетевых ресурсов" (амаль палова зь якіх мне нават невядома) і асобы.

Здаецца дзіўным такі хуткі дэмарш, лукашызм у гэтых абставінах мог бы не сьпяшацца. Але, магчыма, вечарам пазванілі з Крамля (бо Маскве тое дрэнна), і ў Менску за ноч усё зрабілі.

Да ранейшай маёй крымінальнай спрвы дадалі "экстрэмізм". Зразумела, што гэта зроблена для тых, хто будзе ў Беларусі слухаць, глядзець і чытаць "Вольную Беларусь", каб кінуць іх за краты. Таму заклікаю быць разумна асьцярожнымі, ведаючы, што робіцца ў нашай краіне.

Што датычыць "апанэнтаў". Тут панове, гаспадары і таварышы, спадары і спадарыні і ўся засьведчаная шляхта на эміграцыйнай сцэне, -- хочаце верце, а хочаце -- не. Але далей цярпець нельга. Пракуратура "Вольнай Беларусі " ў асобе Генэральнага пракурора тройчы саветніка юстыцыі сп. В. Лысагорскага з пачуцьцём грамадзянскага абавязку ўсчала сьледзтва па факту тэрарыстычнай дзейнасьці арганізацыяў пад назовам "Міністэрства Унутраных Справаў Рэспублікі Беларусь", "Галоўнае Упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй", "Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь", "Комитет Государственной Безопасности Республики Беларусь". Сьледчыя дзеяньні праводзяцца па факту групавога тэрарызму і ўдзеле ў ім з выкарыстаньнем дзяржаўных структур спадароў Кубракова Івана Ўладзімеравіча, Карпенкова Мікалая Мікалаевіча, Антоненкі Андрэя Валерыявіча, Тэртэля Івана Станіслававіча.

Клаўзула юрыспрудэнцыі: Нават калі некаторым набяжыць на пажыцьцёўку -- мужайцеся, бо суд будзе справядлівы.

ЗП.
21-02-2025.
Зянон Пазьняк

23 Feb, 13:22

1,261

👥 У Варшаве адсвяткавалі Дзень роднай мовы

Імпрэзу арганізаваў нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь».

https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adsvjatkavali-dzen-rodnaj-movy/
Зянон Пазьняк

21 Feb, 22:09

1,568

❗️СУБОТА, 22 ЛЮТАГА, ВАРШАВА

✍️БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

Запрашаем на беларускую дыктоўку прымеркаваную да Міжнароднага Дня Роднай (Беларускай) Мовы.
Таксама будзе выступ Зянона Пазьняка пра Беларускую Мову і чытаньне вершаў беларускіх паэтаў і палітвязьняў.

📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”

КАЛІ: 22 лютага (субота), 14:00

Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь", Беларускі Дом у Варшаве.
Зянон Пазьняк

21 Feb, 09:04

1,598

❗️Беларускія палітвязьні на канферэнцыі ў Варшаве заклікалі Эўропу змяніць сваю стратэгію ў дачыненьні да Беларусі

Набольшая ўвага надавалася неэфектыўнасьці санкцыйнай палітыкі, якая штурхае Беларусь у абдымкі Расеі і б'е па простых людзях. У той час, як вязьняў працягваюць катаваць і забіваць у турмах.

Відэа з канферэнцыі дасяжна на Варце:
https://youtu.be/6koKrLYUCS4
Зянон Пазьняк

21 Feb, 08:28

1,455

Калі Расея завалодае Беларусяй...
If Russia takes full control of Belarus...


Калі Расея завалодае Беларусяй, яна пачне вайну з Эўропай. Альтэрнатыва вайне -- вольная незалежная Беларусь і амэрыканская мілітарная прысутнасьць ў Беларусі.

If Russia takes full control of Belarus, it will start a war with Europe. The alternative to war is a free independent Belarus and an American military presence in Belarus.
zp
Зянон Пазьняк

20 Feb, 20:03

1,528

Рэпартаж Радыё Рацыі з канфэрэнцыі, арганізавай "Вольнай Беларусьсю"

https://racyja.com/by/sumezza/u-varsave-prajsla-pres-kanferencyja-prysvecanaja-vyratavannju-zyccjau-palitvjaznjau/
Зянон Пазьняк

20 Feb, 15:28

1,377

Рэпартаж Польскага Радыё пра канфэрэнцыю палітвязьняў у Варшаве, арганізаваную "Вольнай Беларусьсю"

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3487366
Зянон Пазьняк

20 Feb, 15:05

844

"Дапамажыце Беларусі!" — беларускія палітвязьні заклікалі Эўропу перагледзець сваю палітыку

У Беларускім доме ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя былых беларускіх палітвязьняў і сваякоў палітвязьняў для эўрапейскіх дыпляматаў і СМІ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў рух “Вольная Беларусь”.

Асноўнай мэтай канфэрэнцыі стала асьвячэньне тэмы рэпрэсій у Беларусі і заклік да Эўропы выкарыстоўваць “гуманістычны падыход” дзеля вызваленьня людзей з турмаў. Асобна падкрэсьлівалася, што палітыка татальных санкцый супраць усяго насельніцтва Беларусі прадэманстравала сваю неэфектыўнасьць за апошнія 5 год.

На канфэрэнцыі выступілі з прамовамі былыя палітзьняволеныя Ірына Шчасная і Віктар Пархімчык, прадстаўніца “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў” Сьвятлана Мацкевіч, жонка палітвязьня Дзяніса Івашына Вольга Івашына, беларускі адвакат, які непасрэдна працаваў з палітвязьнямі, а таксама лідар Руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк.

Прысутнічалі дыпляматы з Канады, Бельгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі, Румыніі, Чэхіі, Латвіі, Літвы, а таксама шэраг польскіх СМІ.

Падрабязьней:
https://warta.media/2646