Наш збор працягваецца, нягледзячы на тое, што 8 сакавіка ўжо прайшло. Мы працягваем збіраць сродкі, бо дапамога патрэбная яшчэ дзясяткам жанчын.
Што ўжо зроблена?
✔️ Дзякуючы вам забралі 2252 еўра.
✔️ Выплаты атрымалі 17 жанчын, для якіх гэта не проста фінансавая дапамога, а знак таго, што іх не забылі, што пра іх памятаюць і падтрымліваюць.
Што яшчэ трэба зрабіць?
Нам застаецца сабраць 5448 еўра, каб дапамагчы яшчэ 35 жанчынам, якія апынуліся ў складаных умовах. Мэта — 8000 еўра на падтрымку беларусак.
Нават невялікі унёсак мае вялікае значэнне. 5, 10 ці 20 еўра — не важна, якая сума, але праз гэтыя грошы яшчэ адна жанчына адчуе падтрымку.
З маленькіх справаў нараджаецца вялікая салідарнасць. Далучайцеся, і разам мы зробім тое, што так важна — падтрымаем тых, хто мае патрэбу ў дапамозе
👉 Спасылка на данат