Dernières publications de Спадчына (@spadczyna) sur Telegram

Publications du canal Спадчына

Спадчына
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
3,019 abonnés
11,077 photos
104 vidéos
Dernière mise à jour 18.03.2025 03:30

Le dernier contenu partagé par Спадчына sur Telegram

Спадчына

17 Mar, 12:43

788

Праводзячы дадатковыя інжынерна-геалагічныя даследванні на Будслаўскім касцёле, каб прыняць неабходныя канструктыўныя рашэнні па ўзмацненні падмуркаў і грунтоў, былі выяўлены не толькі сцены страчанага кляштара, які прымыкаў да касцёла і чыё існаванне было добра вядомае, але і нейкія падмуркі ўнутры капліцы Святой Барбары, якая з'яўляецца першапачатковым мураваным храмам, пабудаваным у 1643 годзе. Касцёл не дае ўцямнага тлумачэння, што адлюстравана на здымках, якія ён апублікаваў, але бачна, што пад падлогай капліцы, вядомай сваім драўляным перспектыўным алтаром, ёсць касая сцяна. У касцёле мяркуюць, што гэта можа быць рэшткі сцяны алтарнай часткі першапачатковага касцёла, што разыходзіцца з цяперашнімі ўяўленнямі - сённяшняя капліца ў два разы даўжэйшая. Але калі гэта сапраўды граёнаная апсіда, то гэта, можа, магло б патлумачыць дзіўны план перспектыўнага алтара, які дрэнна ўпісваецца ў цяперашнюю прамавугольную прастору.

Фота
#Будслаў #касцёлы #археалогія
Спадчына

16 Mar, 17:55

843

Ахвярай суботніка пала чыгунная агароджа... 🥲 Ужо ўяўляю які агратрэш з'явіцца на яе месцы.

#слуцк #могілкі
Спадчына

16 Mar, 17:53

858

Што жыватворныя звароты ў райвыканкам робяць. Правялі суботнік на старых гарадскіх могілках Слуцка.

#могілкі #Слуцк
http://slutsk-gorod.by/novosti/item/na-kladbishche-po-ul-14-partizan-v-slutske-prokhodit-masshtabnyj-subbotnik
https://sluzkgkh.by/glavnaya/novosti/masshtabnyj-subbotnik-na-territorii-gorodskogo-kladbishcha
Спадчына

14 Mar, 15:20

972

Што вам нагадвае гэты будынак? Пішыце ў каментарах

#загадка
Спадчына

14 Mar, 15:01

932

Абмерныя чарцяжы Гомельскага палаца ў час пасляваеннага аднаўлення.

#Гомель #палацы
Спадчына

12 Mar, 16:31

1,176

Вось як у Троцкім замку нервюрныя скляпенні адноўлены. Ад некаторых заставаліся толькі збітыя пяты. Месцы перасячэння нервюр зроблены зусім не так, як у Лідзе — дзе з дадатковымі элементамі, дзе проста цэгла падагнаная роўна і прыгожа.
Спадчына

12 Mar, 16:25

951

Аднаўляць гатычныя скляпенні адносна проста, калі засталіся пяты скляпенняў, або хаця б сцены, на якіх бачны контур скляпенняў - далей чыстая геаметрыя.

Але ў Беларусі не так шмат прыкладаў нервюрных скляпенняў увогуле, а з адноўленых хіба вось, даруй божа, Лідскі замак. Можна бачыць, што гэтае пашырэнне на нервюрнай цэгле служыць паліцай для запаўнення скляпення.

Але і тут без ублюдачнай якасці «рэстаўрацыі» не абышлося ў Лідзе. Самае складанае месца ў такім скляпенні - месца перасячэння нервюр. Калі камень можна падчасаць і зрабіць складанай формы элемент, то ў выпадку з цэглай туды звычайна ўстаўлялі круглы ці квадратны элемент. Ён нярэдка быў дэкаратыўным ці проста мець дзірку для жырандолі.

У Лідзе зрабілі як атрымалася, нават не вельмі спрабавалі цэглу падганяць так, каб пасля рошчынай неяк заглядзіць гэтае места: адна нервюра проста разрывае іншую.

Карацей Лідскі замак таксама трэба зносіць і аднаўляць занава.

#Ліда #замкі
Спадчына

05 Mar, 22:48

177

У фэйсбуку нагадалі пра адну важную рэч з Ішкалдскага касцёла, пра якую, як мне здавалася, ужо тут пісаў, але адшукаць допіс не атрымала. Што ж, прыйдзецца распавесці яшчэ раз пра інтэр'ерныя роспісы, пра якія мала хто здагадваецца.

У самым раннім з выяўленых вопісаў касцёла за 1675 г. у апісанні інтэр'ераў адзначана, што яны аздоблены выявамі святых і абразамі, а таксама «старым маляваннем, акураным ад агню непрыяцеля». А. Ярашэвіч лічыць, што фрэскі на сценах касцёла напісаны не пазней сярэдзіны XVI ст. Пра тэта сведчыць і адсутнасць фрэсак у храме, які быў узведзены у першам чвэрці XV ст. ва Уселюбе — родавым маёнтку Неміровічаў.

Як вынікае з інвентара Ішкалдскага касцёла за 1782 г., палова фрэсак сцерлася, запылілася, пазелянела ад вільгаці.

Два роспісы, як можна вылічыць у прэзбітэрыі (алтарнай частцы храма), былі замаляваныя беларускім мастаком Эдвардам Паўловічам у 1848 годзе. Гэты малюнак быў апублікаваны польскай даследчыцай Каламайскай-Саед. На першым роспісе пазнаецца ўверсе сцэна унебаўзяцця Дзевы Марыі. Ніжэй - чатыры фігуры па калена, кожны з невялікім нахіленым гербам. Можна выказаць здагадку, што гэта выявы фундатараў. Другі роспіс адлюстроўвае хваставанне Хрыста. Роспісы суправаджаюцца вялікай колькасцю надпісаў, запісаных гатычным шрыфтам

Не выключала, што рэшткі манументальнага жывапісу яшчэ захаваліся пад слаямі пазней-шай пабелкі.

Такія роспісы не тое, каб рэдкасць у якіх-небудзь ганзейскіх нямецкіх гарадах, але нічога падобна больш нідзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі не вядома. Адзінай блізкай аналогіяй з'яўляюцца роспісы гатычнага бернардзінскага касцёла Святых Францыска і Бернарда ў Вільні. Але ў Ішкалдзі не бачна такіх характэрных вялікіх стужак, як у Вільні.

Абсалютна не зразумела, чаму столькі ўвагу надаецца Сынкавічам і Малому Мажэйкаву, але Ішкалдзь застаецца па-за ўвагай. Ці не таму, што каталіцкі храм?

#Роспісы #інтэр'еры #Ішкалдзь #Вільня
Спадчына

05 Mar, 13:25

651

Будаўніцтва будынка архітэктурнага факультэта БНТУ ў канцы 1970-х гг. (фота)

Не ведаю за што яго любілі сакурснікі, як па мне дык больш мярзотнага збудавання ў Мінску няма. Па-першае, размешчаны ў срацы свету, калі я вучыўся ўжо было метро, але таксама трэба было праехаць праз увесь горад, а калісьці метро канчалася на Усходзе і трэба было яшчэ даязджаць на наземным транспарце. На маю думку ў маладых архітэктараў мусіць выхоўваць густ тая прастора, у якой яны вучацца. Я не разумею чаму можна было навучыцца паміж МКАД, лесапаркам і балотам... І гэта толькі звонку.

Унутры халодныя велізарныя холы з суцэльным шкленнем на першым паверсе. Шмат шкла, але заўсёды цёмна і холадна, бо будынак галоўным фасадам арыентаваны на поўнач, ніводны прамень святла туды не трапляў. У будынку не працавалі (і ніхто не памятае каб працавалі) эскалатары, якія стаялі проста зашытыя гіпсакардонам. Ліфты не хадзілі на наш паверх, таму даводзілася цягаць драўляныя планшэты 1х1 м з тоўстымі рамамі па лесвіцы.

А паверх... Найгоршае, што можна прыдумаць у грамадскім будынку гэта калідорная сістэма з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Гэта заўсёды цёмны і клаўстрафабічны шланг, як у фільмах жахаў. 15-ы корпус БНТУ тут пераплюнуў усіх, даўжыня яго калідора складае каля 100 метраў. Тут на паверхах няма ніводнай рэкрэацыі, дзе можна проста пастаяць адпачыць, пагрэцца на сонейку, паглядзець за акно.

Мы яшчэ засяліліся ў корпус, калі ў ім актыўна ішла рэканструкцыя. Былі разламаныя карабы паветранага ацяплення, якое ніколі як след не працавала. Мы маглі паглядзець праз гэтыя дзіры ўверх ці ўніз на некалькі паверхаў. Вокны былі новыя, але ўстаўлены так, што можна было прасунуць пару пальцаў на вуліцу. Паўсюль будаўнічая разруха. Мы займаліся ў кофтах, куртках, пальчатках і вельмі часта бегалі купляць гарачы чэфір у смярдзючыя буфеты пад параднай лесвіцай - толькі аб яго ў корпусе можна было пагрэць рукі.

Я паспеў адвучыцца 7 гадоў і нават папрацаваць у кампаніі, якая ўзялася зрабіць другі заход у рэканструкцыі гэтага корпуса. Але мінула больш за 15 гадоў, а 15-корпус дагэтуль незавершаны.

Я быў вельмі шчаслівы, калі нас перавялі ў "загоны" ў галоўны корпус БНТУ. Было цесна, але само месца і добра размешчана, і дыхае гісторыяй, і разнастайнае па добрай архітэктуры, і рукі не так мерзнуць. Ну і калідоры - прасторныя і светлыя, з вокнамі на вуліцу. А 15-ы корпус трэба знесці і не мучаць архітэктараў, ні маладых, ні тых, хто вымушаны гэтае гаўно рэканструяваць.

Смерць 15-му корпусу!
Спадчына

05 Mar, 11:13

679

Як выглядае аднаўленне пабудоў гаспадарчага двара лошыцкай сядзібы. Нагадаем, што летась многія гістарычныя будынкі былі знесены да падмуркаў і цяпер аднаўляюцца з нуля. Вонкавы рад муроўкі адной з пабудоў выкананы з цэглы, якая засталася пасля дэмантажу аўтэнтычнага папярэдніка.

#аднаўленне #сядзібы #лошыца #мінск