НАРОДНЫЯ ЗАГАДКІ З ЛІЧБАМІ
❓Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вушы)
❓Два браты ў ваду глядзяцца, а разам не сходзяцца. (Берагі)
❓Адзін кажа: "Пабяжым", другі кажа: "Паляжым", трэці кажа: " Пахістаемся, ды тут застанемся". (Вада, снег, трава)
❓Тры браты на адным кані па белым полі едуць. (Пальцы, асадка, папера)
❓Адно бруха чатыры вуха. (Падушка)
❓Чатыры нагі маю, але не звер, пух і пер’е маю, але не птах, душу і цела маю, ды не чалавек. (Ложак)
❓Пад адной шапкай чатыры панічыкі жывуць. (Стол)
❓Зямля белая, насенне чорнае, пяцёра аруць, двое сочаць, адзін кіруе. (Кніга і чалавек)
❓Шэсць ног, дзьве спіны, адна галава. (Чалавек на крэсле)
❓Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава)
❓Едзе кошка на шасцёх ножках, сама сёмая. (Тыдзень)
❓Дуб-дубавік, 12 галінак, на кожнай галіне па 4 гняздзіны, у кожнай гняздзіне па 7 птушанят, кожнае мае сваё імя. Хто адгадае, што за сям’я? (Год, месяц, тыдзень, дзень)
#загадкі
#дет_сад7