ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

@abbabusiness


Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

FB: http://shorturl.at/lMO37
instagram.com/abba_business_
LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF
YouTube: http://shorturl.at/adfrZ
tiktok.com/@abbabusiness

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

22 Oct, 11:38


🔴Хочаце навучыцца упэўненай і пераканаўчай камунікацыі на дзелавых сустрэчах, у перамовах або нават у паўсядзённых размовах? Запрашаем на майстар-клас!

Вы даведаецеся:

▫️Як падтрымліваць упэўненасць у любым фармаце камунікацыі: у асабістых сустрэчах, на публічных мерапрыемствах і онлайн.
▫️Як мастацтва ўпэўненай гаворкі можа паўплываць на вашыя прафесійныя поспехі і адносіны з калегамі і кліентамі.
▫️Як захоўваць спакой і кантроль у складаных сітуацыях.

⭐️Вы атрымаеце практычныя тэхнікі, якія дапамогуць знайсці свой стыль камунікацыі, пераадолець страх выступленняў і быць упэўненымі ў сабе ў любой сітуацыі.

🔴Рэгіструйцеся па спасылцы.

Вядучая: Лана Іванова — бізнес-трэнерка, ментарка спікераў TEDx, коўч па камунікацыях, сябра міжнароднай арганізацыі Toastmasters.

31 кастрычніка
18:00-19:00 — нэтворкінг
19:00-20:30 — майстар-клас
Варшава, Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

21 Oct, 16:48


🔥 Глабальны онлайн-нэтворкінг 2.0 для сяброў АВВА — далучайцеся!

Мэта: Пазнаёміць і аб'яднаць сяброў АВВА з ЗША і ЕЗ, абмеркаваць тэму правалаў у бізнесе і падзяліцца досведам іх пераадолення!

План сустрэчы:

1️⃣Прывітанне і кароткі апдэйт ад Прэзідэнта Асацыяцыі.
2️⃣ Знаёмства з бізнесам кожнага ўдзельніка. Час для прэзентацыі — 30 секунд.
3️⃣ Абмеркаванне самай вялікай праблемы ў бізнесе і спосабаў яе пераадолення. Час для кожнага ўдзельніка — 1 хвіліна.
4️⃣ Пытанні і адказы: удакладняючыя пытанні аб праблеме, якая выклікала цікавасць, і кароткія адказы на іх. Агульны час гэтага блока — 20 хвілін.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

⭐️Сяброўства ў АВВА — гэта доступ да моцнай сеткі прадпрымальнікаў і экспертаў, якасная падтрымка і працоўныя інструменты для росту вашага бізнесу за мяжой. Далучайцеся да нас!

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

21 Oct, 09:01


🔴Як структураваць працу ў камандзе, навучыцца расстаўляць прыярытэты і дасягаць максімум вынікаў без стрэсу — майстар-клас у Варшаве.

У праграме:

▫️Мадэлі кіравання камандамі для розных памераў і сфераў бізнесу.
▫️Інструменты кантролю працэсаў для розных тыпаў праектаў.
▫️Практычныя тэхнікі прыярытызацыі задач.
▫️Тэст на навык прыярытызацыі і прыкладныя тэхнікі складання TO DO ліста на дзень.
▫️Сесія пытанняў і адказаў.
▫️Нэтворкінг з ўдзельнікамі і эксперткай.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Вы атрымаеце практычныя веды, якія можна адразу выкарыстоўваць у працы.

Вядучая: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў, мае 13-гадовы досвед у пабудове праектаў і 8-гадовы — у маркетынгу.

23 кастрычніка, 18:30-20:30
Chmielna 98 (Connect Wine & Coffee)

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

18 Oct, 14:14


⚡️ Запрашаем прадпрымальнікаў на закрытую сустрэчу АВВА з мясцовымі ўладамі ў Катавіцах (Польшча).

Абмяркуем ключавыя пытанні для бізнесу з беларускімі каранямі ў Польшчы. Падчас сустрэчы будуць разгледжаны тэмы падтрымкі прадпрымальнікаў, крэдыты, фінансаванне і інтэграцыя бізнесу.

Спікеры, прадстаўнікі:
▫️Польскай гандлёвай палаты.
▫️Сілезскага цэнтра падтрымкі інвестараў і экспарцёраў.
▫️Аддзела па абслугоўванні інвестараў ўпраўлення горада Катавіцы.
▫️Катавіцкай спецыяльнай эканамічнай зоны.
▫️Ваяводскага ўпраўлення працы.
▫️Рэгіянальнага цэнтра сацыяльнай палітыкі.
▫️Фонду Верхняй Сілезіі.
▫️Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

👉 Зарэгіструйцеся да 22 кастрычніка. Колькасць месцаў абмежаваная — толькі 12 кампаній! 30 кастрычніка, 9:30-13:30, Międzynarodowe Centrum Kongresowe.

⤵️Акрамя сустрэчы ў гэтыя даты раім наведаць:

▪️29-30 кастрычніка ў Катавіцах пройдзе Еўрапейскі кангрэс малых і сярэдніх прадпрыемстваў — адна з найбуйнейшых бізнес-падзей у Польшчы, дзе малы і сярэдні бізнес з усёй Еўропы збіраецца для абмеркавання сучасных праблемаў і магчымасцяў, абмену досведам і пашырэння дзелавых сувязей. Удзел бясплатны і даступны для ўсіх прадпрымальнікаў! Праграма і рэгістрацыя.

▪️B2B сустрэчы SHAPE THE FUTURE NOW у межах кангрэсу 29-30 кастрычніка.

Гэта міжнародная платформа для пошуку новых партнёраў. Калі вы шукаеце субпадрадчыкаў, інвестараў, выхад на новыя рынкі — гэта ваш шанец! Удзел у сустрэчах бясплатны і не абмяжоўваецца пэўнымі сектарамі. Рэгістрацыя на B2B сустрэчы.

✔️Выбірайце адзін дзень ці ўдзельнічайце ва ўсіх падзеях — гэта ваш шанец для развіцця бізнесу, пошуку новых партнёраў і далейшага росту!

❗️Звярніце ўвагу на асобную рэгістрацыю на кожнае з мерапрыемстваў.

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

17 Oct, 08:30


⚡️Розыгрыш бясплатнага месца на трэнінг Марыны Ментусавай «Не самозванка»! ⚡️

Вы даведаецеся:
▫️Адкуль растуць карані жаночай няўпэўненасці.
▫️Стратэгіі пераадолення сіндрому самазванкі.
▫️Як адстойваць свае каштоўнасці і ўпэўнена будаваць кар’еру.
▫️Практыкі ўпэўненага прадстаўлення сваёй экспертнасці.

26 кастрычніка, 12:00-16:00, Connect Wine & Coffee
Кошт 200 злотых. Але адно месца — бясплатна!

👉 Пераходзьце ў наш Instagram і ўдзельнічайце ў розыгрышы! Усе падрабязнасці там.

Пераможцу абвесцім 21 кастрычніка.

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

16 Oct, 18:06


⚡️ Запрашаем сяброў АВВА на штотыднёвы нэтворкінг!

Асноўная каштоўнасць такіх сустрэч — гэта якаснае ўзаемадзеянне. Тут вы знойдзеце падтрымку ад аднадумцаў, інсайты і рэальныя кейсы ад экспертаў і бізнесоўцаў.

⭐️ У гэты чацвер, 17 кастрычніка, з намі будзе Дзяніс Паўлаў, уладальнік FHU Bałtycka Sklejka, які падзеліцца сваім досведам развіцця бізнесу ў Польшчы і супольна мы разгледзім пытанні выбару і ўкаранення CRM-сістэмаў. Што лепей: Bitrex 24, pipedrive ці ўласная CRM? Прыходзіце і даведайцеся!

18:30, вінны бар Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Чакаем вас!


❗️Не адкладайце магчымасць стаць часткай нацыянальнай бізнес-супольнасці! Вы атрымаеце доступ да моцнай сеткі прадпрымальнікаў і экспертаў, якасную падтрымку і працоўныя інструменты для росту вашага бізнесу за мяжой. Далучайцеся да АВВА!

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

16 Oct, 12:29


🔴 Запрашаем на майстар-клас у Варшаве: "Мадэлі кіравання камандамі больш за 10 чалавек і майстэрства прыярытэзацыі задач".

Разбярэм, як эфектыўна структураваць працу ў камандзе і навучыцца расстаўляць прыярытэты. Вы атрымаеце практычныя веды, якія можна адразу выкарыстоўваць у працы!

Вы даведаецеся:
▫️Пра эфектыўныя мадэлі кіравання камандамі ў залежнасці ад іх памеру і нішы бізнесу.
▫️Інструменты кантролю працэсаў для розных тыпаў праектаў.
▫️Тэхнікі прыярытызацыі задач, якія дапамогуць вам паспяваць галоўнае і не губляцца ў патоку спраў.
⭐️ Правядзем тэст для ўсіх жадаючых на навык прыярытызацыі і вы атрымаеце прыкладныя тэхнікі складання TO DO ліста на дзень.

👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

Вядучая: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў, мае 13-гадовы досвед у пабудове праектаў і 8-гадовы — у маркетынгу.

▫️Праграма майстар-класа:
1 гадзіна — лекцыя.
30 хвілін — сесія пытанняў і адказаў.
Нэтворкінг: магчымасць пагутарыць з удзельнікамі і эксперткай.

23 кастрычніка, пачатак у 18:30 (рэгістрацыя з 18:00)
Chmielna 98 (Connect Wine & Coffee)

🗓 Дадаць у каляндар.

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

15 Oct, 11:42


✔️Атрымайце працоўныя стратэгіі для асабістага росту і развіцця вашага бізнесу: запісвайцеся на сняданак з бізнес-коўчам ва Уроцлаве.

Вы навучыцеся:
▫️Інструментам для асабістага развіцця лідараў у бізнесе.
▫️Эфектыўна будаваць дзелавыя адносіны.
▫️Знаходзіць новых партнёраў для развіцця бізнесу.
▫️Практычным метадам павышэння вашай прафесійнай эфектыўнасці.

У камфортнай сяброўскай атмасферы вы зможаце абмеркаваць з прафесіяналам актуальныя для вас выклікі і задачы, абмяняцца досведам і кантактамі з прадпрымальнікамі, а таксама натхніцца на новыя ідэі.

⭐️Вядучая: Алена Нарадзецкая — коуч лідараў, трансфармацыйны і антыкрызісны коуч, бізнес-псіхолаг (250+ праведзеных сесій, 720+ гадзін навучання коўчынгу і псіхалогіі). Спецыялізуюцца на дапамозе эмігрантам у адаптацыі ў новай краіне.

❗️Усяго 12 месцаў. Рэгіструйцеся па спасылцы.

19 кастрычніка (субота), 12:00.
Уроцлаў, спасылку на месца сустрэчы вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

14 Oct, 14:58


🔴АВВА аказвае падтрымку ў вырашэнні бізнес-пытанняў у Літве на дзяржаўным узроўні. Звяртайцеся да нас!

На сустрэчы 11 кастрычніка з Дэпартаментам Міграцыі Літвы АВВА разам з партнёрамі — Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў, і прадстаўнікамі бізнесу беларусаў за мяжой, абмеркавалі ключавыя праблемы беларускіх прадпрымальнікаў у гэтым рэгіёне:

▪️Рэлакацыя ў Літву: новыя правілы міграцыйных квотаў з 2025 года.
▪️Ануляванне відаў на жыхарства: магчымасць увядзення дасудовай працэдуры апеляцыі праз суд.
▪️Нацыянальная бяспека Літвы: як пазбегнуць праблемаў і разумець правілы.

✔️АВВА ўжо мае досвед у вырашэнні складаных сітуацый, звязаных з бізнесам беларусаў у Літве, і працягвае працаваць на абарону інтарэсаў нашых прадпрымальнікаў.

Па выніках сустрэчы з Дэпартаментам Міграцыі пазіцыя АВВА па ключавых пытаннях, якія хвалююць беларускую бізнес-супольнасць, застаецца нязменнай:

▫️Бізнес з беларускімі каранямі робіць значны ўклад у эканоміку Літвы, і яго важнасць не павінна быць недаацэненая.
▫️Кожны выпадак выдачы ці анулявання віду на жыхарства павінен разглядацца індывідуальна з магчымасцю дасудовай апеляцыі ў Дэпартамент Міграцыі, каб забяспечыць справядлівы і празрысты працэс.
▫️Сяброўства ў АВВА павінна служыць дадатковым доказам празрыстасці і надзейнасці бізнесу для літоўскіх уладаў.

⭐️ Мы заўсёды на сувязі і робім усё магчымае, каб спрасціць вядзенне бізнесу сябраў АВВА і дапамагчы ў наладжванні бізнес-працэсаў. Далучайцеся да АВВА!

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

11 Oct, 16:45


🔴 Шукаеце фінансаванне для бізнесу? Запрашаем на вэбінар "Субсідыі для бізнесу ў Польшчы".

На эфіры вы даведаецеся:

▫️Дзе шукаць гранты і фінансавую падтрымку.
▫️Пра незваротныя датацыі ад польскай дзяржавы для пачатку вядзення дзейнасці.
▫️Пра фінансавую падтрымку ад цэнтра занятасці пры працаўладкаванні супрацоўнікаў.
▫️Даступныя формы фінансавання для павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў, а таксама навучанне для кіраўнікоў кампаній.
▫️Пра гранты і нізкапрацэнтныя пазыкі з ЕЗ.
▫️Якія ёсць платформы для стартапаў — прафесійная дапамога для тых, хто хоча рэалізаваць свае ідэі.
▫️Якое фінансаванне дасяжнае на бягучы момант для ўжо дзеючых бізнесаў на тэрыторыі Польшчы.

👉 Рэгіструйцеся на вэбінар па спасылцы.
17 кастрычніка (чацвер), 20:00 (СЕТ).

Спікерка: Дзіяна Малінчык — спецыялістка па рэгістрацыі і суправаджэнні бізнесу ў Польшчы, заснавальніца і CEO кампаніі BizCurator, амбасадарка АВВА ў Познані. Мадэратар: Раман Цімафееў, амбасадар АВВА ва Уроцлаве.

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

10 Oct, 16:02


💬 Чаму бізнесоўцы далучаюцца да АВВА? Лепей за ўсё на гэтае пытанне адкажуць самі сябры Асацыяцыі!

Філіп Дайнека, кіраўнік айці-кампаніі Flatlogic, падзяліўся, як удзел у АВВА дапамагае адчуваць сябе абароненым і ўключаным у моцную бізнес-супольнасць, якая адвакатуе інтарэсы беларусаў за мяжой і дапамагае захаваць і развіваць бізнес.

✔️Далучыўшыся да супольнасці, вы атрымаеце:

▫️ Лабіяванне, абарону і прадстаўніцтва вашых інтарэсаў.
▫️ Доступ да фінансавых і адукацыйных праграм для бізнесу.
▫️ Кансультацыі і падтрымку кваліфікаваных экспертаў.
▫️ Доступ да міжнародных кантактаў і партнёрскіх праграм.
▫️ Уваход у моцнае асяроддзе блізкіх па духу і каштоўнасцям людзей.

⚡️Далучайцеся да АВВА!

Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | [email protected].

#ABBA_members

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

08 Oct, 15:30


⚡️Згуляем у бізнес-"Мафію" у Варшаве — далучайцеся да прадстаўнікоў бізнесу, засталося некалькі вольных месцаў!

Гэта больш, чым проста гульня, гэта ваш шанец развіць навыкі камунікацыі, крытычнага мыслення і прыняцця рашэнняў, а таксама завесці новыя дзелавыя знаёмствы. Ідэальны фармат для нэтворкінгу ў коле паспяховых прадпрымальнікаў!

Вядучы: Андрэй Маркаў — прафесіянал івэнт-індустрыі з 15-гадовым досведам і 1500+ мерапрыемствамі за плячыма.

⭐️Вас чакае: элегантная атмасфера віннага бара ў цэнтры Варшавы, захапляльная гульня, прафесійныя фотаздымкі, высокі ўзровень нэтворкінгу і магчымасць пазнаёміцца з бізнесоўцамі і лідарамі асацыяцыі АВВА.

Рэгіструйцеся па спасылцы — колькасць месцаў абмежаваная (перавага аддаецца сябрам АВВА). Спяшайцеся забраніраваць сваё месца і правесці цудоўны вечар у кампаніі аднадумцаў!

15 кастрычніка, 19:00-23:00
Варшава, Chmielna 98 (Connect Wine & Coffee)

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

08 Oct, 11:33


🎉 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой адзначыла 3-годдзе свайго існавання

🔸 Госця Рацыі - віцэ-прэзідэнтка ABBA Марына Гірын распавяла пра дзейнасць арганізацыі, бізнес-перспектывы, а таксама святкаванне 3-годдзя.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/ekanomika/maryna-hiryn-zaprasaem-da-supracy-z-avva/

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

07 Oct, 14:29


🔴Як знайсці баланс паміж працай і асабістым жыццём? Што важна ведаць прадпрымальнікам-пачаткоўцам? Што дае бізнесоўцам сяброўства ў АВВА?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце ў размовах з беларускімі бізнесоўцамі на нашым юц'юб канале
. Паглядзіце інтэрв'ю з:

▫️Дайнека Філіпам, кіраўніком айці-кампаніі Flatlogic LLC. Кампанія па распрацоўцы вэб-прыкладанняў для бізнесу існуе ўжо больш за 10 гадоў.
▫️Дамкоўскай Надзяй — 13 год у бізнесе, досвед у стратэгічным маркетынгу, ментарка fem-founded бізнесаў, заснавальніца WEMAYHELP.
▫️Карчэўскай Аленай — сузаснавальніцай бізнесу SHESAIDLYN (Варшава, Польшча).
▫️Кушнерам Аляксандрам — заснавальнікам варшаўскага спартовага клубу "Пагоня".
▫️Самсонавым Віталём — амаль 20 год у бізнесе на рынку ЗША, у сферы спецыяльнай тэхнікі: абслугоўванне, вырабленне і продаж машын хуткай дапамогі і пажарнай тэхнікі.
▫️Цімафеевым Раманам, амбасадарам АВВА ва Уроцлаве, уладальнікам бізнесу LASERAPLUS.
▫️Шаўчуком Віктарам, амбасадарам АВВА ў штаце Мінесота, ЗША, уладальнiкам бізнесу MGM Wine & Spirits.
▫️Шышковай Настай — уладальніцай бізнесу ў сферы прыгажосці DUSZA BEAUTY (Гдыня, Польшча).

⭐️Шчыра пра бізнес — гэта ў нас! Падпісвайцеся, каб не прапусціць новыя відэа.

#ABBA_members

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

04 Oct, 09:27


⚡️Польскае прадстаўніцтва АВВА пашыраецца: радыя прадставіць вам амбасадарку АВВА ў Познані — Дзіяну Малінчык.

Дзіяна — спецыялістка па рэгістрацыі і суправаджэнні бізнесу ў Польшчы, заснавальніца і CEO кампаніі BizCurator, якая дапамагае рэгістраваць і развіваць бізнес у Польшчы.

Што амбасадары АВВА могуць зрабіць для вас?
Вы заўсёды можаце звярнуцца да нашых амбасадараў, каб атрымаць дапамогу і парады па пытаннях вядзення бізнесу за мяжой, як у Еўропе, так і ў ЗША:

▫️Амбасадар АВВА ў СакраментаВакульчык Сяргей.
▫️Амбасадарка ў ПознаніМалінчык Дзіяна.
▫️Амбасадар у КаліфорнііМурзянкоў Мікалай.
▫️Амбасадар у ПенсільванііСамсонаў Віталь.
▫️Амбасадар ва УроцлавеЦімафееў Раман.
▫️Амбасадар у МінесоцеШаўчук Віктар.

⭐️АВВА, як надзейны партнёр, заўсёды побач, каб падтрымаць вашыя бізнесы, дапамагчы і суправаджаць вас на кожным этапе развіцця. АВВА — моцная супольнасць беларускіх прадпрымальнікаў, дзе кожны сумленны бізнес можа знайсці падтрымку, рэсурсы і новыя магчымасці для росту.

✔️Далучайцеся да нас!
Па пытаннях далучэння, калі ласка, звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram| [email protected].

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

03 Oct, 18:42


⭐️ Эксклюзіўная бізнес-гульня "Мафія" у Варшаве!

"Мафія" для бізнесу — гэта развіццё камунікацыі, крытычнага мыслення і навыкаў прыняцця рашэнняў. Ідэальны спосаб для нэтворкінгу і адпачынку з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці!

✔️Для каго: прадпрымальнікі, уладальнікі бізнесу, кіраўнікі кампаній і ўсе, хто актыўна развівае свае праекты і шукае новых знаёмстваў з аднадумцамі.

Вядучы: Андрэй Маркаў — прафесіянал з 15-гадовым досведам, арганізатар 1500+ мерапрыемстваў па ўсёй Еўропе.

⭐️Рэгіструйцеся па спасылцы (перавага аддаецца сябрам АВВА).

Чакаем вас у элегантных вячэрніх гарнітурах у вельмі атмасферным вінным бары ў цэнтры Варшавы. На мерапрыемстве будзе прафесійны фатограф і вы атрымаеце прыгожыя здымкі. Акрамя гульні мы правядзем якасны нэтворкінг, у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з паспяховымі прадпрымальнікамі і кіраўніцтвам бізнес-асацыяцыі АВВА.

Колькасць месцаў абмежаваная — спяшайцеся забраніраваць сваё!


15 кастрычніка, 19:00-23:00
Варшава, Chmielna 98 (Connect Wine & Coffee)

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

03 Oct, 14:31


⭐️ Унікальная магчымасць сустрэцца з паспяховым беларускім прадпрымальнікам ЗША — запрашаем на бізнес-сустрэчу ў Варшаве!

Віталь Самсонаў, амбасадар АВВА ў Пенсільваніі і заснавальнік кампаніі GEV, падзеліцца 15-гадовым досведам развіцця бізнесу на амерыканскім рынку. Вы даведаецеся пра галоўныя поспехі, выклікі і каштоўныя ўрокі, якія ён праходзіць на гэтым шляху.

💬 Фармат сустрэчы — вузкае кола, да 12 чалавек. Гэта магчымасць напрамую задаць пытанні і атрымаць каштоўныя парады ад Віталя.

⭐️Таксама будзе магчымасць для нефармальнага нетворкінгу і прэзентацыі вашага бізнесу іншым удзельнікам. Мы зможам пагутарыць і больш падрабязна абмеркаваць нашы прапановы і ідэі за кілішкам віна ці кубачкаам смачнай кавы.

Акрамя таго, падчас сустрэчы будзе магчымасць пагаварыць з кіраўніцтвам АВВА. Вы зможаце агучыць праблемы, якія вас хвалююць, ці агучыць запыты, што патрабуюць увагі.

8 кастрычніка, 18:00
📍 Chmielna 98, Connect Wine & Coffee

🔴Рэгіструйцеся зараз. Колькасць месцаў абмежаваная, паспейце зарэзерваваць сваё!

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

02 Oct, 12:04


🚀Новыя гарызонты для вашага бізнесу — удзел у міжнародных выставах з падтрымкай АВВА.

У верасні кампанія SHESAIDLYN (сябры АВВА), прынялі ўдзел у адной з самых прэстыжных выставаў у свеце прыгажосці — Beauty Days у Варшаве. Гэта знакавая падзея для індустрыі, дзе збіраюцца найлепшыя сусветныя брэнды.

⭐️Як падзялілася стваральніца брэнду натуральнай касметыкі SHESAIDLYN Алена Карчэўская:

"Мы неаднаразова марылі стаць удзельнікамі гэтай выставы, але кошт удзелу быў вельмі высокім — больш за $15 000. Дзякуючы АВВА, мы змаглі рэалізаваць гэтую мару і нават заключылі некалькі важных кантрактаў, а таксама адправілі ўзоры нашай касметыкі ў Італію".

Удзел у такіх выставах — гэта ўнікальная магчымасць для развіцця бізнесу на міжнародным узроўні, абмену досведам і наладжвання кантактаў для доўгатэрміновай супрацы.

🔴Не прапусціце наступны экспо — Warsaw Security Expo, міжнародную выставу сістэмаў бяспекі і аховы (27-29 лістапада). Гэтую магчымасць сябры АВВА атрымліваюць у першую чаргу, таму звяртайцеся да нас, далучайцеся і скарыстайцеся эксклюзіўнымі прапановамі для развіцця вашага бізнесу.

Па пытаннях далучэння, калі ласка, звяртайцеся: +48797002890|@ABBA_telegram| [email protected].

Удзел у выставе арганізаваны ў супрацы з партнёрам АВВА — Польскай гандлёвай палатай (KIG).

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

01 Oct, 12:09


🎉 Цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award — як гэта было🎉

На ўрачыстым вечары 20 верасня ў Варшаве мы ўзнагародзілі найлепшых бізнесоўцаў у намінацыях Eco Business і Business Lady.

🏆 Eco Business: GlaBus — распрацоўка экалагічна чыстых тэхналогій і матэрыялаў для дарожнага будаўніцтва.
🏆 Business Lady: SHESAIDLYN — кампанія спецыялізуецца на вытворчасці натуральнай касметыкі для цела на аснове алеяў і парфумаваных аддушак.

Віншуем з заслужанай перамогай! Падрабязней пра фіналістаў і пераможцаў IIIFBBA мы будзем распавядаць на старонках прэміі, сачыце за абнаўленнямі ў Instagram і Facebook.

⭐️Free Belarus Business Award не толькі адзначае найлепшых і дае грашовую прэмію на развіццё бізнесу, але і стварае пляцоўку для зносін, абмену досведам і пошуку партнёраў у атмасферы ўзаемападтрымкі і сяброўства.

Далучайцеся да супольнасці @abbabusiness, прымайце ўдзел у нашых падзеях — мы ствараем найлепшыя магчымасці для вас!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

30 Sep, 13:37


⚡️Унікальная магчымасць пагутарыць з паспяховым беларускім прадпрымальнікам, які ўжо 15 гадоў будуе бізнес у ЗША — запрашаем на бізнес-сустрэчу ў Варшаве!

Віталь Самсонаў, амбасадар АВВА ў Пенсільваніі, заснавальнік кампаніі GEV, падзеліцца сваім досведам аб тым, як развіваць бізнес на амерыканскім рынку. Вы даведаецеся аб поспехах, выкліках і ключавых уроках на шляху развіцця бізнесу.

💬 Фармат сустрэчы вузкае кола, да 12 чалавек. Гэта выдатная магчымасць напрамую задаць хвалюючыя пытанні, атрымаць каштоўныя парады і пагутарыць у нязмушанай сяброўскай атмасферы.

8 кастрычніка, 18:00;
Варшава (Chmielna 98, Connect Wine&Coffe).

👉 Рэгіструйцеся зараз — колькасць месцаў абмежаваная!

✔️Раім паглядзець: інтэрв'ю з Віталём Самсонавым "З Мінска ў Маямі: як беларус робіць бізнес у ЗША" на нашым канале.

1,668

subscribers

734

photos

93

videos