Еўрарадыё | Еврорадио

@euroradio


Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 16:16


Маляванычу сабралі патрэбную суму! Для гэтага спатрэбілася каля 5 гадзін.

Напярэдадні ў акцёра Аляксандра Ждановіча тэлефонныя махляры скралі €3000. Менавіта на такую суму і быў адкрыты збор.

На момант публікацыі сабрана ўжо €3404!

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 16:04


Рак у Харві Вайнштэйна і брытанскі пашпарт для Падынгтана — #ІхНоравы

Традыцыйны агляд сусветных навін — за 22 кастрычніка 2024 года.

Чытаць тут: euroradio.fm/rak-u-kharvi-vaynshteyna-i-brytanski-pashpart-dlya-padyngtana-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 15:20


Праз недахоп грошай Берлін можа застацца без калядных агнёў. Усяго на ілюмінацыю неабходна 420 000 еўра. Але берлінскія бізнесоўцы сабралі пакуль толькі 177 000 еўра.

Спецыялісты б'юць трывогу, бо ўстаноўку 140 000 лямпачак трэба пачынаць ужо цяпер, інакш да Калядаў не паспець. Згодна з графікам, работы мусілі пачацца яшчэ на мінулым тыдні.

Кіраўнік Саюза берлінскіх бізнесоўцаў AGCity Уве Цім заявіў газеце Berliner Morgenpost, што калі Берлін застанецца на Каляды цямнейшым, чым Нью-Ёрк або Лондан, гэта стане "ганьбай" для нямецкай сталіцы.

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 13:59


Стала вядома, за што затрымалі Ігара Ільяша. На відэа сілавікоў журналіст кажа, што прычынай сталі інтэрв'ю "экстрэмісцкім" СМІ.

Сілавікі таксама сцвярджаюць, што ён "займаўся зборам звестак для замежных разведак".

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 13:37


Дзяржздрада — бо талыш: навукоўца з Беларусі будуць судзіць у Азербайджане

Ігбал Абілаў выкладаў у БДУ і вывучаў краіны Усходу, Азіі і Паўднёвага Каўказа.

Чытаць тут: euroradio.fm/dzyarzhzdrada-bo-talysh-navukouca-z-belarusi-buduc-sudzic-u-azerbaydzhane

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 13:08


Ад палітвязняў да добраахвотнікаў: чым зоймецца новая прадстаўніца АПК — эфір

На пачатку кастрычніка Вольга Зазулінская стала прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Якія асноўныя задачы стаяць перад Зазулінскай і яе камандай і ці ёсць рэсурс для выканання гэтых задач? Ці магчыма ў сённяшніх умовах неяк уплываць на сітуацыю з палітвязнямі і што канкрэтна плануецца рабіць у працы з добраахвотнікамі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае caма Вольга Зазулінская.

https://www.youtube.com/watch?v=airqE1QgIHY

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 12:50


BYSOL адкрывае збор, каб дапамагчы акцёру і тэлевядучаму Аляксандру Ждановічу. У "Маляваныча" тэлефонныя махляры скралі $3000.

18 кастрычніка Аляксандр павінны быў праводзіць вечар батлейкі ў Варшаве.

Перад пачаткам выступу яму патэлефанавалі нібыта з банка і паведамілі трывожную навіну — быццам хтосьці спрабуе зняць грошы з яго рахунку. Пазней махляры прапанавалі сказаць асабістыя дадзеныя. У выніку доступ да банкінгу аказаўся заблакаваным, а грошы скралі.

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 12:34


Ці бачылі Івана Кірчука такім? Былы лідар этна-трыа "Троіца" размясціў у сваіх сацсетках відэа, дзе выглядае як сапраўдны кантры-спявак. Аднак змена іміджу на музычны стыль не паўплывала.

Культавае этна-трыа “Троіца” спыніла існаванне ў 2022-м. Але Іван Кірчук музыку не кінуў і працягнуў сольную кар'еру.

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 12:15


Новая польская міграцыйная стратэгія: ці трэба хвалявацца беларусам?

Адказваем на пытанні і асцярогі.

Чытаць тут: euroradio.fm/novaya-polskaya-migracyynaya-strategiya-ci-treba-khvalyavacca-belarusam

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 11:59


Пра “выбарчы чос” Лукашэнкі, Гаагу і “шахеды” як рэклама выбараў. У эфіры @euroradio — Павел Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады.

Якія краіны адгукнуліся на прапановы далучыцца да ініцыятывы Літвы наконт Гаагі і якія захады ў адказ робіць Мінск?

Як змяняецца стаўленне да “беларускага пытання” на Захадзе і ці можам мы ўплываць на рашэнні, якія прымаюць краіны адносна беларусаў? Ці існуе імавернасць перамоваў з рэжымам і ці пасадзяць Лукашэнку за стол перамоваў адносна спынення вайны ва Украіне?

Далучайцеся, задавайце пытанні:
https://www.youtube.com/watch?v=prPVeb2Cbog

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 11:21


Курс долара ў Беларусі зноў пачаў расці. На мінулым тыдні курс дасягнуў гадавога максімума, а на мінулым тыдні зніжаўся аж да мінімума за апошнія 10 дзён.

Вось вынікі сённяшніх таргоў на валютна-фондавай біржы:

1 USD = 3,2932 рубля.
1 EUR = 3,5772 рубля.
100 RUB = 3,4252 рубля.

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 10:45


У заапарку Гродна нарадзілася аленяня — кітайскі мунтжак. Яго бацькі — Алежа і Волечка. Гэта першы прыплод гэтай пары.

Малое назвалі Эля, гэта самка. Яна ўжо падрасла і пераходзіць з матчынага малака на дарослы рацыён харчавання.

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 10:25


У Дрыбінскім раёне загадчыца фермы і перадавік вытворчасці можа трапіць пад суд. Крымінальную справу распачалі па факце падробкі статыстыкі наконт гібелі буйной рагатай жывёлы.

Супрацоўнікі пракуратуры правяраюць справаздачы і выязджаюць на фермы, каб асабіста падлічыць колькасць цялятаў. Такія візіты — "адзіная магчымасць дамагчыся праўды", кажуць у сюжэце дзяржаўнага тэлебачання.

У выпадку з загадчыцай фермы ААТ "Трылесіна-Агра" пракурорскі работнік не знайшоў на ферме 32 цялятаў. Страты гаспадаркі ацанілі на суму больш за 8 тысяч рублёў.

Загадчыца кажа, што сапраўды спрабавала схаваць гібель жывёлы, каб "не падставіць" сваю гаспадарку:

https://euroradio.fm/u-drybinskim-rayone-zagadchyca-fermy-i-peradavik-vytvorchasci-mozha-trapic-pad-sud

Без VPN

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 10:20


Беларускія санаторыі на навагодні перыяд занятыя ўжо на 84%. Кошт пражывання складзе ў сярэднім 139 рублёў на чалавека. Кошт навагодняга банкета ў санаторыі — 250 рублёў з чалавека.

Летам койка-месца каштавала каля 125 рублёў. Увосень — 115 рублёў.

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 09:59


Хто і якім чынам адрывае праваслаўную царкву Беларусі ад Масквы? Ці не ператварыўся манастыр ў Беларусі ў рэкрутынгавы цэнтр расійскай арміі і як такая дзейнасць звязаная з Богам і хрысціянствам?

Як праз пераслед святароў рэжым Лукашэнкі набліжае “нацыянальнае прымірэнне” і што адбываецца ва Украіне?

Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч.

Далучайцеся, задавайце пытанні!

https://www.youtube.com/watch?v=G7hwIpiXswQ

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 09:40


Вядомая школа замежных моў Streamline падала пад ліквідацыю. Але як высвятліў Альянс расследавальнікаў Беларусі, яшчэ на пачатку кастрычніка такіх планаў у паспяховага бізнесу не было.

Што ж адбылося? На пачатку кастрычніка ў офіс навучальнага цэнтра прыехала фінансавая міліцыя. Правялі ператрус, адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнесам, заблакавалі рахункам. Выкладчыкі не маглі атрымаць заробак, студэнты не маглі зрабіць аплату за навучанне.

Бізнес знішчылі з неверагоднай хуткасцю. Пра што гэта можа сведчыць? На думку расследвальнікаў, або ўлады так расчышчаюць поле пад "сваіх", або хочуць спыніць адток моладзі за мяжу.

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 09:17


Якія гандлёвыя цэнтры ў Мінску самыя папулярныя? У топ увайшлі Galleria Minsk, Dana Mall і Galileo. Гэта па наведвальнасці. Але самымі пазнавальнымі аказаліся "Тытан", Momo і Dana Mall. Цікава, што пра Momo людзі проста ведаюць, але туды не ходзяць. бо гэты гандлёвы цэнтр разам з "Імпульсам" і "ALL" — найменш наведвальныя ў сталіцы.

Гэта вынікі апытання жыхароў Мінска, якое правяло агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI Belarus.

У гандлёва-забаўляльныя цэнтры амаль траціна мінчукоў ходзіць некалькі разоў на месяц. Каля 19% — некалькі разоў на тыдзень. Асноўная мэта — набыць адзенне і абутак, наведаць прадуктовы гіпермаркет, скарыстацца забаўляльнымі прапановамі (кіно, лядовы каток, дзіцячыя пляцоўкі).

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 09:05


"Бацькоўская любоў" па-беларуску і лісты ад патрыярха. У эфіры @euroradio — праграма Gender Gap з прафесаркай Ірынай Сідорскай.

Абмяркуем вынікі выбараў у Малдове (перамагла "жалезная лэдзі" Мая Санду), закон пра забарону "прапаганды чайлдфры", ухвалены ў Расіі, і кнігу пра квір-фем-пратэст, якая перамагла ў літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча.

Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=LTxupoODCzE

Еўрарадыё | Еврорадио

22 Oct, 08:58


Затрымалі мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай — Ігара Ільяша. Пра гэта напісалі праўладныя тг-каналы.

Падрабязнасцяў пакуль няма.