Зянон Пазьняк @zianon_pazniak Telegram Kanalı

Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк
Facebook Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Zianon Pazniak, Pozniak, Пазняк, Зенон Позняк
2,105 Abone
657 Fotoğraf
236 Video
Son Güncelleme 11.03.2025 07:45

Зянон Пазьняк: Лідер незалежності Білорусі

Зянон Пазьняк – адна з самых вядомых і ўплывовых асоб у гісторыі Беларусі, асабліва ў перыяд пераменаў, якія адбыліся ў канцы 20 стагоддзя. Нараджэны 24 верасня 1944 года ў вёсцы Качанавічы, Пазьняк вырас у часы савецкай улады, што шмат у чым формаваў яго светапогляд і палітычныя погляды. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, дзе атрымаў дыплом па спецыяльнасці гісторыя. Вялікую ролю ў яго жыцці адыгралі культурныя і нацыянальныя рухі, якія распачаліся ў краіне ў 1980-х гадах. У 1988 годзе Пазьняк стаў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту, арганізацыі, якая імкнулася да аднаўлення беларускай незалежнасці і культуры. Падчас свайго палітычнага жыцця ён быў выбраны дэпутатам у Вярхоўны Савет Беларусі і нават абараняў дэкларацыю аб незалежнасці краіны ў 1991 годзе. Кожны яго крок суправаджаўся жорсткай крытыкай з боку савецкіх улад, што змусіла яго выехаць за мяжу пасля прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе.

Якую ролю адыграў Зянон Пазьняк у беларускага нацыянальнага руху?

Зянон Пазьняк стаў адным з ключавых фігур у беларускім нацыянальным руху, які актыўна развіваўся ў 1980-х гадах. Ён быў заснавальнікам Беларускага народнага фронту, арганізацыі, якая аб'яднала людзей, якія імкнуліся да аднаўлення беларускай культуры і мовы. У ягоных артыкулах і публічных прамовах акцэнтавалася ўвага на гістарычнай нагадцы і важнасці незалежнасці для беларусаў.

Пазьняк выступаў за правы беларусаў і іх культуру ў час, калі нацыянальная самасвядомасць была на мяжы. Вясной 1990 года ў яго кіраўніцтве было створана рух, які спрыяў уключэнню беларускай мовы ў адукацыю, дзяржаўнае кіраванне і медыя. Ён актыўна прапагандаваў ідэі дэмакратыі, чалавечых правоў і незалежнасці, што спрыяла далейшым зменам у краіне.

Якія асноўныя этапы жыцця Зянона Пазьняка?

Зянон Пазьняк нарадзіўся ў 1944 годзе і атрымаў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння вучобы ён працаваў на розных пасадах у культуры і адукацыі, у той жа час актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. У 1988 годзе ён стаў адным з кіраўнікоў Беларускага народнага фронту, а ў 1990 годзе быў выбраны дэпутатам у Вярхоўны Савет, дзе актыўна змагаўся за незалежнасць Беларусі.

Пасля таго як у 1994 годзе ўлады краіны пачалі пераследаваць яго за палітычную дзейнасць, ён быў вымушаны эмігрыраваць. На працягу наступных гадоў Пазьняк працягваў працаваць на карысць беларускай незалежнасці з-за мяжы. Яго дзейнасць не толькі паўплывала на гісторыю краіны, але і ўвайшла ў беларускую культуру, стаўшы асобай, якая натхняла многіх маладых палітыкаў.

Што ён зрабіў для захавання беларускай культуры?

Зянон Пазьняк адыграў цэнтральную ролю ў адраджэнні беларускай культуры, асабліва ў час, калі нацыянальная самасвядомасць была пад пагрозай. Ён спрыяў распаўсюджванню беларускай мовы, фінансава падтрымліваў культурныя ініцыятывы і актыўна ўдзельнічаў у культурных праектах, якія заўсёды падкрэслівалі важнасць нацыянальнай самасвядомасці.

Ініцыятывы Пазьняка ўключалі арганізацыю культурных мерапрыемстваў, фэстаў, выставак і кніжных выданняў, сканцэнтраваных на беларусаў і іх гісторыі. Ён таксама выступаў за ўключэнне беларускай літаратуры ў навучальныя праграмы, што спрыяло развіццю нацыянальнай ідэнтычнасці.

Якія палітычныя погляды Зянона Пазьняка?

Зянон Пазьняк з'яўляецца прыхільнікам дэмакратыі, свабоды слова і правоў чалавека. Ён выступае за неабходнасць аднаўлення беларускай незалежнасці, адначасова падкрэсліваючы важнасць нацыянальнай самасвядомасці і культурнай самастойнасці беларусаў. Пазьняк з'яўляецца крытыкам рэжымаў, якія парушаюць правы грамадзян і абмяжоўваюць дэмакратычныя свабоды.

У сваіх палітычных прамовах Зянон Пазьняк акцэнтуе ўвагу на гістарычных аспектах беларускай дзяржаўнасці, заклікаючы да мірнага вырашэння канфліктаў і працэсаў дэмакратызацыі. Яго погляды спрыяюць распаўсюджванню дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі і за яе межамі.

Які ўплыў зрабіў Зянон Пазьняк на сучасную беларускую палітыку?

Уплыў Зянона Пазьняка на сучасную беларускую палітыку відавочны ў яго дзеяльнасці і мэтазгодных ініцыятывах, якія ўзначальваюць маладыя палітыкі. Ён натхняе многа людзей быць актыўнымі ў грамадскім жыцці, спрыяючы ідэям дэмакратыі, нацыянальнай самасвядомасці і культурнай самастойнасці. Яго стратэгіі і метады працы сталі прыкладам для многіх.

Пазьняк працягвае быць шанаваным дзеячам у беларускай палітычнай сферы, яго меркаванні і погляды па-ранейшаму маюць вагу. Яго дзейнасць у межах нацыянальнай супольнасці застаецца прыкладам для многіх, хто імкнецца да дэмакратыі і незалежнасці Беларусі.

Зянон Пазьняк Telegram Kanalı

Зянон Пазьняк - аўтарытэтная фігура ў беларускай гісторыі і культуры. Гэта канал на Telegram, які прысвечаны жыццю і творчасці Зянона Пазьняка, выдатнага беларускага палітыка, пісьменніка і грамадскага дзеяча. Тут вы зможаце знайсці асабістыя артыкулы, фотаздымкі, відэа-матэрыялы, а таксама спасылкі на апублікаваныя творы і выступленні Зянона Пазьняка. Закладчыкі канала прагне прапанаваць вам унікальны ўзгляд на жыццё і дзейнасць гэтага выдатнага прадстаўніка беларускай культуры. Запрашаем усіх, хто зацікаўлены ў гісторыі і культуры Беларусі, далучыцца да канала Зянона Пазьняка на Telegram і атрымаць новыя веды пра жыццё і творчасць гэтага выдатнага пазнавальніка.

Зянон Пазьняк Son Gönderileri

Post image

У КАНГРЭСЕ ЗША

Цяпер электронны эфір насычаны нянавісьцю, "прароцтвамі" і абгаворваньнем прэзыдэнта Трампа з боку інфармацыйна ўзбуджаных асоб . Разуменьня Амэрыкі і здаровага сэнсу амаль ня чутна. Гэта звыклая зьява ў паваротны час. Для сяброў, якія спакойна і зь веданьнем цікавяцца Амэрыкай прапаную паглядзець "у арыгінале" відэа выступу прэзыдэнта Трампа ў Кангрэсе ЗША. Ніжэй вадэа: (48:32 -- 2:28:12).

https://www.youtube.com/watch?v=rDJKL00GTVo

09 Mar, 22:05
821
Post image

Расейская акупацыя ў дзеяньні: праект, які дапамагае беларускамоўным настаўнікам, прызналі "экстрэмісцкім фармаваньнем" 🤯

Грамадскі праект Nastaunik.info (зараз працуе па адрасе https://nastaunik.eu/) быў створаны настаўнікамі ў 2005 годзе як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досьведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Сёньня стала вядома, што акупацыйны расейскі рэжым прызнаў пляцоўку "экстрэмсцкім фармаваньнем".

Гэта можна расцэньваць як форму этнацыду беларусаў: калі перасьлед адбываецца не па палітычных прыкметах, а па этнічных (бо па-беларуску).

На сайце няма ні палітыкі, ні "бэчэбэ" (як выражаюцца акупанты). Адзінае, што магло выклікаць такое рашэньне — беларуская мова.

Сайт прапануе сьвежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладаньня, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін. Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі.

05 Mar, 17:17
1,264
Post image

ПОСТ СКРЫПТУМ

Тут яшчэ некалькі слоў дзеля разуменьня рацыянальнай пазыцыі міру паводле прэзыдэнта Трампа. Прэзыдэнт зыходзіць з факту беспэрспэктыўнай (зь ягонага гледзішча) ваенна-франтавой стагнацыі расейска-украінскай вайны, калі фронт, практычна, ня рухаецца, але кожны дзень з абодвух бакоў гінуць тысячы людзей. (Гэта нагадвае акопную стагнацыю 1-й Сусьветнай вайны).

У гэтым становішчы Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і заключыць перамір'е на аснове існуючага ваеннага статус-кво, сесьці за стол перамоваў аб міры, спыніць пагібель людзей і, фактычна, уратаваць украінскую нацыю ад вынішчэньня. (І, зразумела, засьведчыць сябе міратворцам.)

У выніку магла б быць выпрацавана нейкая сітуацыйная канцэпцыя міру з вызначэньнем часовага (ці абмежаванага) статусу акупаваных тэрыторый, з магчымасьцю адбудовы Украіны. (Нешта накшталт сітуацыі з колішнім мірам паміж СССР і Фінляндыяй.) Тут праяўленьне стратэгічнага думаньня з разьлікам на дзясяткі гадоў наперад. (Далёка ня кожны палітык і ня кожны народ валодае такім думаньнем).

Прэзыдэнт Трамп улічвае таксама, што, нягледзячы на стагнацыю фронту, ваенная ініцыятыва ў руках расейцаў. Таму першыя лагодныя кантакты ён пачаў з Пуціным. Існуе меркаваньне, што толькі Трамп можа пасадзіць Пуціна за стол перамоваў. Бо Пуцін рэальна не зацікаўлены ў спыненьні ваенных дзеяньняў. Ён мог бы пайсьці на перамовы, але на ўмовах Расеі (бо што істотна -- і ваенная перавага на баку Масквы і ваенныя дзеяньні вядуцца на тэрыторыі Украіны.).

Для ўкраінцаў (тут пазыцыя прэзыдэнта Зяленскага) такі варыянт міру ўспрымаецца як небясьпечны, бо не прадугледжвае надзейных гарантыяў бясьпекі і ўкраінскую нацыю не ўратуе. Атрымаўшы перадышку, Пуцін падрыхтуецца і адновіць ваенныя дзеяньні. Ніякім дамовам з Пуціным нельга давяраць. Ён ставіць задачу ліквідаваць Украіну і ўкраінскі народ. Стратэгічная пазыцыя ўкраінцаў тут такая -- атрымаць шмат дасканалай зброі ад ЗША і зрабіць пералом у вайне на карысьць Украіны, каб Масква выглядала паражэнцам. У гэтай сытуацыі можна было б прыступаць да перамоваў аб міры і аб вяртаньні акупаваных тэрыторый.

План добры і, у прынцыпе, ажыцьцявімы. Але пры адной істотнай умове: пры татальнай дапамозе Амэрыкі і ўсяго Заходняга дэмакратычнага сьвету. І вось тут прычына канфлікту прэзыдэнта Трампа з прэзыдэнтам Зяленскім і, фактычна, -- з Украінай.

Пэзыдэнт Трамп і ягоная адміністрацыя апасаюцца, што Амэрыка ўлезе ў новы В'етнам, у бясконцую вайну, куды будзе няспынна піхаць свае ваенныя нарыхтоўкі і мільярды даляраў, не здабываючы істотнай перавагі, бо рэсурсы Расеі велізарныя (плюс Паўночная Карэя, Іран і пры аказіі нават Кітай), а рэсурсы Украіны (дзе галоўнае -- людзі, салдаты, якіх не хапае) не вялікія, і без апоры на ЗША, пераламаць сітуацыю на фронце будзе цяжка (а з цягам часу яшчэ цяжэй).

Разумеючы гэта, прэзідэнт Трамп хоча пазьбегнуць разьвіцьця падзеяў, якія могуць рэальна прывесьці да пашырэньня вайны і перарастаньня яе ў 3-ю сусьветную. Пра гэта ён вымушаны быў нават сказаць адкрыта сп. Зяленскаму ў час спрэчкі ў Белым Доме. Яго вельмі раздражняе, нават выводзіць з сябе, што сп. Зяленскі тут яго ўпарта не разумее і настойвае на тэрміновых гарантыях бясьпекі (за кошт Амэрыкі) альбо да працягу вайны да перамогі і, зразумела, пры падтрымцы і зноў жа -- пры дапамозе Амэрыкі (інакш не атрымаецца).

Патрыятызм сп. Зяленскага тут добра зразумелы і варты пахвалы, гэтак жа як і рацыяналізм і адказнасьць прэзыдэнта Трампа. У прынцыпе справядліва было б, каб амэрыканцы моцна дапамаглі Украіне, на якую напаў агрэсар. Можна было б надоўга спыніць агрэсіўную палітыку Расеі. Але рацыянальнае рашэньне будзе прымаць прэзыдэнт Трамп, які (калі апаненты ня здолеюць паразумецца) ня спыніцца нават перад самымі нечаканымі дзеяньнямі. Ягоная пазыцыя тэрміновага міру і заканчэньня выйны застаецца нязьменнай. Чакаюцца перамены.

ЗП.

05 Mar, 10:19
1,834
Post image

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СПАКОЙНА АБ ПЭРСПЭКТЫВЕ

У раскладцы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа Украіна заняла зручную і пэрспэктыўную пазыцыю, дзякуючы каштоўнай прапанове прэзыдэнта Зяленскага аб сумеснай амэрыканска-украінскай здабычы і выкарыстаньні рэдказямельных металаў. У агульных рысах дамова была падрыхтавана з ухвалы абодвух бакоў, і ў пятніцу, 28 лютага, у Вашынгтоне, меркавалася яе рамачнае падпісаньне.

Умова выгадная абодвум бакам, і галоўнае -- яна (на думку амэрыканцаў) стварала б істотную базу для гарантыяў незалежнасьці Украіны, спыненьня вайны і пэрспэктывы для міру з прагрэсам для Украіны. Тым часам, украінскі бок хацеў больш канкрэтных і пераканаўчых гарантыяў бясьпекі. І гэтая пазыцыя была істотнай.

Перад заключэньнем дамовы на традыцыйным апавяшчэньні для прэсы і палітычнай грамадзкасьці нечакана, у выніку слоўных памылак з абодвух бакоў (маецца на ўвазе -- з боку спадара Зяленскага і найбольш спадара Вэнса, які ўключыўся ў размову прэзыдэнтаў) узьнікла вострая спрэчка, якая прывяла да адкладу справы аб падпісаньні дамовы. Прытым спадару Зяленскаму далі зразумець, што ён можа пакінуць Белы Дом, але зноў вярнуцца, калі захоча засьведчыць імкненьне да міру.

Атрымалася непрыгожа. Сварка выклікала буру абмеркаваньняў у розных сродках інфармацыі. Апускаем ажыятаж, які ўзьняўся сярод палітычных апанэнтаў і ў СМІ. Ён сацыяльна некарысны, нічога не вырашае па сутнасьці, і толькі спрыяе чарговым неабдуманым учынкам у палітыцы.

Станоўчы элемэнт гэтай эмацыйнай спрэчкі бакоў у тым, што яна (як і выступ спадара Д. Вэнса на канфэрэнцыі ў Мюнхене) стымулявала краіны Эўропы (НАТО і Эўразьвяз) да дэклярацыяў аб падтрымцы Украіны і да пошукаў практычнага эўрапейскага адзінства дзеяньняў перад небясьпекай пашырэньня расейскай агрэсіі.

Тым часам Эўра-Атлянтычны сьвет стратэгічна адзіны. Усе кансалідуючыя дзеяньні Эўропы без практычнай і моцнай дапамогі з боку Амэрыкі будуць недастаткова эфэктыўнымі. Гэта, здаецца, разумеюць усе. Таму сумесныя дзеяньні на новым якасным узроўні (пры пазыцыі самастойнай, адказнай і партнёрскай Эўропы) чакаюцца, вітаюцца і, гледзячы па настроях, -- спадзявана будуць.

Для Украіны (як і для Эўропы) партнёрская дапамога Амэрыкі -- гэта ў існуючых умовах ёсьць жыцьцёвая неабходнасьць. Прыкры інцыдэнт, які ўзьнік 28 лютага ў Вашынгтоне перад меркаваным падпісаньнем дамовы, не зачыняе, аднак, шляхоў да ўзаемадзеяньня і далейшага супрацоўніцтва ў імкненьні да міру, справядлівасьці і перамогі над агрэсіяй.

Увогуле, калі меркаваць разумна і па-чалавечы, то разыходжаньне магло б вырашыцца проста -- вяртаньнем да здаровага сэнсу, да падпісаньня дамовы аб рэдказемах (магчыма, ужо на ўзроўні іншых першых дзяржаўных асобаў).

Сітуацыя такая, што ні Украіна ня можа разьлічваць на посьпех міру без удзелу Злучаных Штатаў, ні Злучаныя Штаты ня змогуць засьведчыць справядлівую палітыку, ігнаруючы Украіну. Галоўная роля тут якраз у Амэрыкі. Дадам: у Амэрыкі здаровага сэнсу. Да гэтага сэнсу прыдзецца ўсё ж вярнуцца. Інакш расколам скарыстаецца толькі Расея.

У гэтым складаным для Украіны, Беларусі і для ўсяго вольнага сьвету становішчы імкнуся засьведчыць ад Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" нашу поўную і безумоўную падтрымку змагарнай Украіне і сябрам-украінцам у іхным справядлівым змаганьні за волю і незалежнасьць супраць расейскай агрэсіі і ворага чалавецтва.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

2 сакавік 2025 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

05 Mar, 10:19
1,337