أحدث المنشورات من @backtobelarus (@backtobelarus) على Telegram

منشورات @backtobelarus على Telegram

@backtobelarus
Дзевяностыя і нулявыя — найноўшая гісторыя Беларусі ў фота, відэа і эмоцыях.

Калі не хочаце чытаць тэксты, то толькі фота і відэа тут — instagram.com/backtobelarus/
2,159 مشترك
741 صورة
307 فيديو
آخر تحديث 10.03.2025 20:21

أحدث المحتوى الذي تم مشاركته بواسطة @backtobelarus على Telegram

@backtobelarus

01 Jan, 17:49

935

Роўна 25 гадоў таму ў Беларусі правялі дэнамінацыю — у старых «зайчыкаў» адрэзалі адразу тры нулі

Самая буйная банкнота ў 5 мільёнаў рублёў прабыла ў абарачэнні менш за паўгода.

Наступная падобная працэдура здарылася праз 16 гадоў — 1 ліпеня 2016-га. Тады рубель дэнамінавалі ў 10000 разоў.

Калі вы забылі, як выглядалі старыя банкноты, то нагадваем вам.
@backtobelarus

29 Dec, 11:53

1,458

Рэклама батончыкаў Snickers з саўндтрэкам «Песняроў»
@backtobelarus

28 Dec, 20:14

1,762

У 2002 годзе ў піку папулярным расійскім тэлеканалам, БТ зняла свой навагодні фільм — «Навагоднія прыгоды ці Цягнік №1». Па яго сюжэце, у Мінск з Масквы на звышхуткасным цягніку едуць вядомыя артысты, каб зладзіць канцэрт у новым будынку чыгуначнага вакзала. Планам спрабуе перашкодзіць пара бандытаў, але ў іх па выніку нічога не атрымліваецца.

У кіно зняліся амаль усе больш-менш медыйныя на той момант беларусы — акрамя артыстаў і вядоўцаў БТ, гэта Сяргей Міхалок, Ігар Варашкевіч, сёстры Берулавы з гурта «Мантана», кавэзэшнікі з БДУ, каментатар Уладзімір Навіцкі, трэнер Эдуард Малафееў, дызайнер Уладзімір Цэслер і алімпійская чэмпіёнка Яніна Карольчык. З імпартных зорак стваральнікам удалося прыцягнуць Дзмітрыя Харацьяна і Эдзіту П’еху.

Ці памятае хтосьці, каб гэты фільм паказвалі па тэлевізары? Імаверна, ён прайшоў цалкам незаўважаным.

У допісе трымайце некалькі кавалкаў для разумення атмасферы «Навагодніх прыгодаў», а цалкам іх можна паглядзець па спалылцы:
https://youtu.be/dO4Flyz1E_4
@backtobelarus

27 Dec, 07:08

1,382

1998 год.
@backtobelarus

25 Dec, 18:51

1,571

Не прапусціце па тэлевізары!
@backtobelarus

24 Dec, 14:37

1,698

Тэлевядоўца Ягор Хрусталёў рэкламуе камп’ютар NTT

1999 год.
@backtobelarus

24 Dec, 10:44

1,537

Для вас спяваюць і танцуюць удзельнікі рэаліці-шоу «Зорны дыліжанс»

Імпартазамешчаная «Фабрыка зорак» выходзіла на тэлеканале СТБ у 2005 годзе.

Каго пазналі?
@backtobelarus

21 Nov, 15:02

503

Рэкламныя банеры «Беларускай дзелавой газеты».
@backtobelarus

20 Nov, 18:35

856

І яшчэ пра музыку. У Spotify ёсць тры тэматычныя плэйлісты ад @backtobelarus

Быць можа, у вас настальгічны настрой паслухаць нешта блізкае сэрцу, то калі ласка.

🕺Плэйліст 1 — падборка энергічных песень.
😿Плэйліст 2 — меланхалічныя песні, пад восеньскі сум тое, што трэба.
🏆Плэйліст 3 — залатыя хіты.
@backtobelarus

20 Nov, 07:02

1,162

Відэа, у рэальнасць якога паверыць немагчыма. Ансамбль «Песняры» спявае знакамітую песню «Бітлз» Let It Be на фестывалі «МузЭко-90», прысвечаным 50-годдзю Джона Ленана і 10-м угодкам яго забойства

Чэрвень 1990 года. Горад Данецк, Украіна.