Тэатр ценяў
Таццяна Зарэцкая былая міністр "эканомікі і фінансаў" АПК, "вядомая" бізнэс-лэді скончыла з супер энэргаемкімі лямпачкамі ў Эстоніі і зараз стала "медыятарам" з саудаўскімі прынцамі.
Хацелася б спытаць, а як жа сьледства і судовыя працэсы супраць журналістаў, якія "пісалі паклепы" на такую значную асобу. А як жа заява ОСТ-АПК знайсьці і пакараць вінаватых у ціску на Зарэцкую і пакараць йх усіх.
Дарэчы, менавіта такая неадэкватная пастава АПК-ОСТ у справе Зарэцкай (невінаватая яна), стала апошняй кропляй маіх "адносін" з гэтымі "структурамі".
Мне падавалася, што яшчэ есьць нейкая надзея, нават пагадзіўся на ўдзел у стратэгічнай групе ( не гледўячы на інтрыгі, супраціў шэоагу асобаў з ОСТ) бо 2022 год, вайна, нібы агульная справа і мэты, кансалідацыя. Але case Зарэцкай, прадэманстраваў нейкую палітычную недалекасьць, безадказнасьць людзей у гэтых структурах, і што пабудаваць нешта сэнсоўнае, практычнае, эфектыўнае будзе проста немагчыма.
Немагчыма ў прынцыпе. Чаму? Менавіта таму, што такая палітычная культура - рафінаваны аўтарытарызм: усе схаваць, замаўчаць і маўчаць, хлусіць і маніпуляваць да апошняга.
Памятаеце, ніхто ж не даў адэкватнага адказу ў той час і пазьней, што ж здарылася і чаму?
Кабінетныя хаваліся за NDI і хаваюцца зараз.
А ў выніку ўсе роўна адбываецца выбух, які зьнішчае структуры і адштурхоўвае людзей.
Пасьля 2-х з паловай год існаваньня КР-АПК-ОСТ сталіся не альтэрнатывай для аўтарытарнай сітэмы, а пародыяй на дэмакратыю, яны не аслабляюць аўтарытарызм, а хутчэй падрываюць веру ў дэмакратызм.
Нават узяць КР, той жа папярэдні склад праводзіў хоць нейкія дэбаты над праблемамі, стратэгіямі, канцэпцыямі.
Ягораў, з якім можна не пагаджацца, крытыкаваць, быў голасам, у яго была пазіцыя, часамі не трывалая, але была. А пазіцыя ў спрэчных сітуацыях шмат чаго вартая, лепей канешне трывалая.
Зараз жа няма ніякіх галасоў - ПУСТЭЧА. Есьць некалькі людзей Кедышка, Кныровіч, якія спрабуюць разварушыць, тое што пераўтварылася ў багну. Але зрабіць гэта ўжо немагчыма.
Ніякай дыскусіі, ніякай палітыкі і публічных дэбатаў. "Сьпікераў" проста няма. А сьпікер "парламенту" пасьля прэзідэнта - трэцьцяя асоба ў палітычным жыцьці грамадства.
Ізноў, зараз, як і тады, я кажу што перш чым гуляць у палітычныя гульні, неабходна спачатку ўсталяваць правілы і жорстка йх адстойваць, каб усе з гэтымі правіламі пагадзіліся, і яны былі абавязковымі для ўсіх.
Праблема толькі ў тым, што ні ўлада, ні грамадства, ні апазіцыя (у сваёй большасьці) ніколі не жылі ў сістэме выканальных дамоўленасьцяў і правілаў.
Правілы толькі для дуракоў, для падману наіўных ідэалістаў, на продаж. Ні словы, ні дамоўленасьці, ні базавы дэмакратычны этас не маюць у нашай палітычнай рэчаіснасьці ніякага значэньня, ніякай каштоўнасьці. І гэта есьць вялікая праблема, бо нельга пабудаваць адказную дзяржаву ў сьвеце безадказных ценяў.