«Краіна для Жыцця»

@stranafund


Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

«Краіна для Жыцця»

22 Oct, 10:59


Вольга Зазулінская на @euroradio

Далучайцеся да стрыму сёння а 16:00 па мінскім часе і задавайце свае пытанні:

👉🏻 https://www.youtube.com/watch?v=airqE1QgIHY

«Краіна для Жыцця»

22 Oct, 09:23


‼️Затрыманы муж палітзняволенай Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) - Ігар Ільяш

Фотаздымак Ігара ў кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.

«Краіна для Жыцця»

22 Oct, 08:04


🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні?

Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду?

Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі?

Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help Аляксея Лявончыка

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/vialiki-gaid-dlia-palitviazniau-padtrymka-za-kratami-reabilitacyia-i-mahchymasci-dlia-tykh-khto-vyechau-z-belarusi

«Краіна для Жыцця»

21 Oct, 15:30


❗️Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай, Вольгай Зазулінскай і Станіславам Салаўём

Святлана Ціханоўская запрашае далучыцца да традыцыйных асабістых размоваў.

📍Серада, 23 кастрычніка, з 13:00 да 15:00 па Мінску.

На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел

🔺 Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, праваабаронца і старшыня фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская;

🔺Намеснік Вольгі ў пытаннях аховы здароўя Станіслаў Салавей
.

Вы зможаце запытацца ў Вольгі пра яе новую пасаду ў Кабінеце, бягучыя працоўныя праекты і Міжнародны гуманітарны фонд. Са Станіславам вы зможаце паразмаўляць пра сучасны стан аховы здароўя ў Беларусі.

Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету.

Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай, Вольгай і Станіславам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

«Краіна для Жыцця»

21 Oct, 11:10


❤️Мы прынеслі вам трошкі дабрыні і падтрымкі ад нашых беларусаў і беларусак

Таксама просім падтрымліваць семʼі палітвязняў.

Рабіць гэта можна як разавым плацяжом, так і праз падпіску на рэгулярны плацёж па спасылцы:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Разам мы можам многае! Давайце будзем салідарнымі! ✊🏻

«Краіна для Жыцця»

17 Oct, 15:34


‼️Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі па адбыцці тэрміну

Стала вядома, што Руслана Лінніка не выпусцілі з калоніі 8 кастрычніка, калі ў яго скончыўся тэрмін зняволення.

Замест гэтага палітвязня перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Што ставяць яму ў віну - невядома.

Нагадаем, Руслан Ліннік - блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска значныя і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў.

Руслана затрымалі 20 лютага 2021 года ў Віцебску. Паводле абвінавачання, ён размясціў у сваім канале ролік з абразамі прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства.

Рашэнне суда - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Калі ласка, падтрымайце Руслана лістамі!

✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.

«Краіна для Жыцця»

17 Oct, 10:35


🤔Што звязвае чалавека за кратамі са знешнім светам?

Лісты!

❗️Пра важнасць адпраўкі лістоў за краты гавораць былыя палітвязні тут і тут.

А што рабіць,калі лісты не даходзяць? Што рабіць, калі вы хочаце ліставацца з-за мяжы?

Пра гэта мы вам раскажам👇🏻

https://telegra.ph/Kazhuc-l%D1%96sty-%D1%9E-turmu-ne-gublyayucca-naza%D1%9Esyody-z-versha-Nasty-Kudasavaj-10-16

«Краіна для Жыцця»

16 Oct, 06:42


⁉️Вы бачыце Беларусь такой жа і ганарыцеся ёй?

Гатовыя далучыцца да збору сродкаў для рэпрэсаваных беларусаў?

Гэта магчыма!


Ірына МакЛейн, адна з арганізатарак праекта, расказала пра міжкантынентальную эстафету салідарнасці "Voices Across Borders", магчымасць расказаць пра Беларусь усяму свету і падтрымаць пацярпелых ад рэжыма.

Заходзьце сюды!

«Краіна для Жыцця»

15 Oct, 15:14


❗️ Паліне Шарэндзе-Панасюк дадалі яшчэ адзін год зняволення — трэці раз па артыкуле 411 КК

Сёння Рэчыцкі суд вынес рашэнне па справе Паліны Шарэнды-Панасюк. Паводле новага прысуду, яна атрымала яшчэ адзін год зняволення за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі» па артыкуле 411 КК. Гэта ўжо трэці такі прысуд, раней яе тэрмін двукроць падоўжвалі па гэтым жа артыкуле. Цяпер Паліна - першая зняволеная з самым доўгім тэрмінам па артыкуле 411 КК — агулам па ім ёй прызначылі тры гады зняволення.

🔴 Стан здароўя Паліны застаецца цяжкім. Яна пакутуе ад хранічнага панкрэатыту. Праз яго патрэбная пастаянная медыцынская дапамога. На працягу больш за 350 дзён яна не атрымлівала неабходнага лячэння. Перад судом у верасні 2024 года яе ўтрымлівалі ў карцары 10 дзён пасля пераводу ў СІЗА Гомеля. Ціск на Паліну толькі ўзмацняецца.

🔴 Артыкул 411 КК актыўна выкарыстоўваецца для ціску на палітычных зняволеных. Ім пагражаюць дадатковым тэрмінам за «злоснае непадпарадкаванне», як у выпадку з Палінай Шарэнда-Панасюк. Гэта механізм, каб пакінуць людзей у турме пасля асноўнага тэрміну. Праз яго сілавікі штучна ствараюць "парушэнні".

📢 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк для атрымання медыцынскай дапамогі і аднаўлення справядлівасці. Падтрымка важная, каб абараніць яе жыццё і свабоду.

#FreePalina #StandWithPalina #BelarusRepressions

«Краіна для Жыцця»

15 Oct, 11:09


❗️Калонія замест "хатняй хіміі" - працяг рэпрэсійнага трэка

У Беларусі не толькі арыштоўваюць новых людзей, але і пераследуюць былых палітвязняў. Суды ідуць проста цяпер.

Праваабаронцы паведамляюць, што цягам кастрычніка маюць адбыцца як найменей 25 судовых працэсаў у дачыненні былых палітзняволеных. Яны скіраваныя на ўзмацненне пакарання - замену так званай "хатняй хіміі" на калонію.

Блізу дзесятка працэсаў ужо прайшлі. У некаторы выпадках суды праходзяць у завочным парадку.

Тых жа вязняў, якія засталіся ў Беларусі, пасля вынясення новага прысуду змяшчаюць у калоніі.

«Краіна для Жыцця»

14 Oct, 11:09


⁉️Ці адказваюць бацькі за дзяцей перад недазаконам і наадварот, дзеці за бацькоў?

Пачытайце пра тое, як беларускія мамы сутыкнуліся з жахлівым ціскам з-за таго, што іх дзеці трапілі пад палітычны пераслед👇🏻

https://by.stranafund.org/blog/news/dlia-regimu-my-taksama-voragi-naroda

«Краіна для Жыцця»

14 Oct, 08:54


Пішуць хлопцы лісты дадому
Радасць светла ля іх карагодзіць!
Я таксама пішу,
Хоць і знаю:
Пісьмы, мама, мае не даходзяць,
Пісьмы, мама, дарог не знаходзяць

— Янка Сіпакоў

На сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 1405 палітычных зняволеных. Сярод іх - 174 жанчыны і 3 непаўналетнія.

За кожным з іх стаіць сям'я, і сэрца гэтых сямейных трагедый — маці, якая, незалежна ад абставін, любіць і чакае сваё дзіця.

Сёння, у Дзень матулі, мы нагадваем пра жыццё беларускіх мам, якія чакаюць сваіх дзяцей з турмаў:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/1405-pakut-serca-maci-palitviazniau-chakajuc-svajich-dzjacej-na-voli

«Краіна для Жыцця»

11 Oct, 20:13


Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета прэзентуе абноўлены склад

Пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета займае Вольга Зазулінская, кандыдатура якой была вылучаная кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай, разгледжаная Каардынацыйнай Радай і падтрыманая большасцю галасоў яе чальцоў.

Першай намесніцай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы прызначаная Юлія Міцкевіч, правабаронца, актывістка, гендарная экспертка з 20-гадовым досведам. Таксама шмат гадоў працавала журналісткай у беларускіх медыя, асвятляючы праз фемоптыку праблемы сацыяльнай палітыкі, пытанні правоў жанчын, супольнасці ЛГБТК+ і інш. У Кабінеце будзе займацца гендарнымі пытаннямі і праблемамі ўразлівых груп.

Намесніцай прадстаўніцы таксама прызначаецца Ірына МакЛейн – псіхолаг, сацыяльны работнік. Мае значны досвед у кіраванні даследаваннямі ў сацыяльнай сферы. Ірына займалася распрацоўкай і рэалізацыяй стратэгій падтрымкі, накіраваных на паляпшэнне аховы псіхічнага здароўя і сацыяльнай абароны ў розных супольнасцях, таксама займалася каардынацыяй каманд падтрымкі і валанцёраў. З 2020 года Ірына актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці як прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі.

Намеснікам прадстаўніцы застаецца і Станіслаў Салавей, які адказвае за распрацоўку «аварыйных» рэформ сістэмы аховы здароўя.

Кіраваць напрамкам па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі будзе Марыя Анімія. У сферы яе адказнасці – медыцынская і псіхалагічная рэабілітацыя, дапамога ў пытаннях легалізацыі, матэрыяльная падтрымка, пошук рэсурсаў для сем'яў загінуўшых добраахвотнікаў і інш. Займаецца пытаннямі падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў з 24 лютага 2022 года, з’яўляючыся публічнай афіцыйнай прадстаўніцай фонду BYSOL.

@CabinetBelarus