Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

@bel_audiobooks


Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо [email protected]

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

22 Oct, 15:15


💥 Слухаем «У старых дубах» Якуба Коласа ад праекта «Беларуская літаратура»!

🌳 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

А вам таксама падаецца, што Колас спачатку напісаў апавяданне «У старых дубах» так, як напісаў, а потым пахадзіў, крыху падумаў, яшчэ падумаў – і дапісаў апошні сказ? Як вы думаеце, навошта ён гэта зрабіў? І ці не было б лепей, калі б ён усё ж пакінуў твор без гэтага сказа?

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

21 Oct, 13:54


💌 Натхняемся словамі Максіма Знака!

Пакуль трывае наш збор сродкаў на стварэнне аўдыяспектакля паводле «Зэкамерона», вырашылі падзяліцца з вамі нашымі ўлюбёнымі цытатамі Максіма: натхняйцеся і дзяліцеся з тымі, каму гэта можа быць зараз патрэбна ❤️‍🩹

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

19 Oct, 06:16


Закулісьсе выданьня Марсіяніна па-беларуску 🕵🏻

Хочаце даведацца, як АБА набыла правы на пераклад Марсіяніна, колькі гэта каштавала, і чаму перакладчык, актор агучкі і рэдактар засталіся ананімнымі?
Глядзіце гутарку з сябрам АБА і заснавальнікам аўдыёвыдавецтва Audiobooks.by Мікітам Белаглазавым

https://youtu.be/jHgUXAlqeXE?feature=shared

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

18 Oct, 15:13


📚 Слухаем дзве навінкі ад «Камуніката»!

✉️ «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» Васіля Жуковіча ў агучцы Васіля Калача

Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага жыцця і віру палітычных падзей пачатку ХХІ стагодзя. Амаль пяць гістарычных эпох стварылі сваеасаблівы хаос на старонках аповесці. Тут і спроба 75-гадовага аўтара зразумець 20-гадовага героя, спроба перанесці гэтае асэнсаванне на падзеі вайны і акупацыі. Мэтанакіраванае спрашчэнне формы і сюжэта. Сумбур сэнсаў і наратываў. Аднак пры гэтым — шчыры і чысты анатамічны зрэз сваёй свядомасці. Хочаш разумець эпоху — занурысь у гэты тэкст, але не грэбуй ратавальнай камізэлькай асэнсавання!


🛣️ «Пуцявіна» Барыса Пятровіча ў агучцы Змітра Бартосіка

Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Аўтар не стаў перагрувашч­ваць тэкст краязнаўчымі ды іншымі турыстычнымі звесткамі, а ўзяў за аснову асабістае ўспрыманне таго часу, той краіны, людзей, якія ў ёй жылі, і запрашае вас нібы на машыне часу перамясціцца на адзін месяц у другую палову кастрычніка і пачатак лістапада 1983 года. Вярнуцца ў СССР, акунуцца ў жыццё некалі аграмаднай краіны з яе даўно забытымі клопатамі і праблемамі, а, магчыма, і радасцямі... Аўтар не меў жадання паказаць жахі савецкага жыцця ці прыхарошыць яго, а толькі паспрабаваў сказаць праўду пра той час.

🎧 Знайсці навінкі можна на нашым сайце, а паслухаць — на любой зручнай вам пляцоўцы!

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

17 Oct, 15:30


💥 Слухаем «Уладар і Сумленне» Конрада Жывойты ад Вольнага тэатра «Чатыры сольда»!

Гэта не проста аўдыякніга, а сапраўдны аўдыяспектакль, цалкам створаны вольным тэатрам «Чатыры сольда». Створаны ў цікавых і няпростых умовах, што робіць яго яшчэ больш каштоўным. А таксама — філасофская прытча, якая падымае пытанні, актуальныя для беларусаў як сто гадоў таму, так і зараз.

Адкуль бяруцца злодзеі? Ці можна знішчыць цемру? Як дасягнуць дабрабыту? Што рабіць на раздарожжы?.. Пра гэта і не толькі распавядае філасофская паэма-прытча. «Уладар і Сумленне». Свет і цемра, дабро і зло, вернасць і здрада, розум і вар’яцтва, неба і бездань, а пасярэдзіне — чалавек на скрыжаванні свайго лёсу. Які выбар ён зробіць і чаму?

🎧 Агучылі Конрад Жывойта, Эмілія, Партызан і Паўліна, а знайсці і набыць можна па спасылцы на нашым сайце. 

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

16 Oct, 09:38


🎁 Падтрымай збор — атрымай падарунак! 

Працягваем збіраць сродкі на агучку «Зэкамерона» Максіма Знака!

Мы створым сапраўдны аўдыяспектакль, у якім загучаць галасы акцёраў легендарнага Купалаўскага тэатра. Для гэтага нам вельмі патрэбна вашая дапамога — а каб аддзячыць за яе, мы падрыхтавалі адмысловыя ўзнагароды для кожнага, хто далучыцца да збору.

10 еўра — згадка ў аўдыяверсіі

Ваш унёсак важны, і мы хочам падзякаваць асабіста! Калі вы ахвяруеце 10 еўра, ваша імя прагучыць у фінальных тытулах аўдыяверсіі. Гэта маленькі, але значны спосаб стаць часткай гісторыі і падтрымаць вялікую справу. 

20 еўра — стыкерпак

Ахвяруючы 20 еўра, вы атрымаеце эксклюзіўны стыкерпак, распрацаваны спецыяльна для нашага праекта.

50 еўра — падпісаная Купалаўцамі папяровая версія кнігі

За ваш данат у 50 еўра вы атрымаеце папяровую версію кнігі, падпісаную акцёрамі, якія працуюць над аўдыяспектаклем.

60 еўра — кубачак ручной работы з цытатай Максіма Знака

Падтрымліваючы праект на 60 еўра, вы атрымаеце ўнікальны кубачак ручной работы з адной з цытат Максіма Знака. Дарэчы, гэтыя кубачкі робіць сястра Максіма Ірына — прыклады вырабаў вы можаце пабачыць тут.

70 еўра — квіток на спектакль Купалаўцаў «Зэкамерон» +  праход за кулісы і праграмка з падзякай ад акцёраў

Калі ахвяруеце 70 еўра, вы атрымаеце квіток на спектакль Купалаўцаў і магчымасць патрапіць за кулісы, а таксама праграмку з асабістай падзякай ад акцёраў, якая застанецца прыемным напамінам пра гэты вечар.

200 еўра — экскурсія на студыю гуказапісу ў Варшаве з кававым пачастункам

Ахвяруючы 200 еўра, вы атрымліваеце магчымасць наведаць студыю гуказапісу ў Варшаве! Вас чакае экскурсія па студыі, дзе вы зможаце паглядзець, як ствараюцца аўдыякнігі, а таксама кава і прыемная размова.

І, канечне, да кожнага лота — наша вялікая падзяка за ваш уклад у гэты праект ❤️ Разам мы зробім так, каб голас Максіма Знака загучаў для ўсіх!

Далучайцеся па спасылцы

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

14 Oct, 12:39


👋 Дабрыдзень, даражэнькія! Сёння хочам падзяліцца з вамі неверагоднай навіной: наш збор сродкаў на стварэнне аўдыяверсіі «Зэкамерона» Максіма Знака пераваліў адзнаку ў 1200 еўра!

🫂 Вельмі ўдзячныя вам за тое, што дапамагаеце нам рабіць важную справу.
 
Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць далучыцца да збору, зрабіць гэта можна па спасылцы

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

14 Oct, 12:33


💥 Слухаем «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» Валянціна Акудовіча ад «Камуніката»

💬 «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе “мая краіна”. З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч.

🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.  

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

13 Oct, 16:41


💥 Слухаем «Пра смелага ваяку Мішку» Міхася Лынькова ад праекта «Беларуская літаратура» @bielaruskajalitaratura!

🐻 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Ці даўно вы адчувалі сябе мядзведзем? Даўнавата? Але ж гэта непарадак! Вы павінны памятаць, што жыццё ў мядзведзя – маліна. Ну не кожны, канешне, дзень, але з большага гэта даволі прыемнае жыццё, поўнае прыгодаў, мамчынай пяшчоты, лясных сяброў, а яшчэ – раптоўных пераменаў, нечаканых паваротаў лёсу, боек, трывог, перамог і сапраўдных баявых таварышоў.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!