Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

@skarbmin


Грошы – банкноты, манеты і нават маркі – увасабляюць культуру кожнага народа ды сімвалізуюць сваю эпоху. Гэта значная частка нашай з вами гісторыі, любові і павагі, якія спарадзілі асобную навуку. Акурат ёй і прысвечаны канал – нумізматыцы 🪙
@Sulugunh

Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

21 Oct, 09:40


Траяк Жыгімонта І

З уваходам на пасад Жыгімонт праводзіць грандыёзныя грашовыя рэформы, якія закранулі грашовыя сістэмы Польшчы, ВКЛ і Прусіі.

Новаўвядзеннем рэформы 1526-28 гг. стала з'яўленне манеты наміналам 3 грошы. Траякі біліся маленькімі тыражамі на манетных дварах Кракава і вялікімі тыражамі на дварах Эльблонга, Торуні і Гданьска.

Кракаўскія траякі адрозніваліся ад астатніх вялікай вагой (~6 г. супраць ~3г.), пры больш нізкай пробе.

#нумiзматыка #РэчПаспалітая
VKN

Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

17 Oct, 10:32


Гісторыя банкаў Беларусі

Не так даўно ў продажы з'явіліся манеты, прысвечаныя гісторыі банкаў Беларусі.

На аверсе манеты намалявана стылізаваная выява механізму работы банкаўскай сістэмы, элементы якога на срэбнай манеце выдзелены золатам.

На рэверсе знаходзяцца выявы, якія сімвалізуюць развіццё банкаўскай сістэмы са старажытнасці да цяперашняга часу.

Усяго ў абарачэнне было ўведзена 10.000 медна-нікелевых, з сярэдняй цаной у 80 рублёў, і 5.000 срэбных манет, якія банкі прадаюць, у сярэднім, за 400 рублёў.

#Беларусь #нумiзматыка
VKN

Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

11 Oct, 12:12


Манеты Аляксандра І Варшаўскага манетнага двара

19 лістапада 1815 года быў выдадзены ўказ аб манетнай сістэме Царства Польскага, якое знаходзілася ў складзе Расейскай імперыі, якім за злотым афіцыйна замацоўваўся статус асноўнай грашовай адзінкі, але ўстанаўліваўся яго фіксаваны курс да рубля: 1 злоты роўны 15 капейкам срэбрам, а 1 грош - ½ срэбнай капейкі.
У тым жа годзе на Варшаўскім манетным двары пасля доўгага перапынку была пачата чаканка манет, намінаваныя ў грошах і злотых з легендай на польскай мове.

Пры Аляксандры Варшаўскі двор выпускаў медныя манеты наміналам 1 і 3 грошы, білонныя (нізкапробнае срэбра) 5 і 10 грошаў, срэбныя 1, 2, 5, 10 злотых і залатыя 25 і 50 злотых.

#нумiзматыка #Расея #Польшча
VKN

Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙

05 Oct, 10:45


Куфічны дырхем

Назва манеты паходзіць ад грэцкай "драхмы".
Назву "куфічны" такія дырхемы атрымалі ад асаблівай арабскай пісьменнасці "куфі".

Біліся дырхемы ў буйных гарадах на вялікім шаўковым шляху і ў 9-11 стагоддзі распаўсюдзіліся па ўсходняй і паўночнай Еўропе, што не дзіўна, бо Арабскі Халіфат быў асноўным гандлёвым партнёрам Русі.

Згодна з правіламі ісламу на манетах не біліся выявы кіраўнікоў. Першапачаткова надпісы на манетах утрымлівалі цытаты з Карана, год (па мусульманскім летазлічэнні) і месца выпуску манеты, пазней - імёны правіцеляў.

Скарб з 7690 такіх дырхемаў быў знойдзены пад Полацкам.
Існуе версія, што гэта была частка казны Рагвалода, якую вынеслі жыхары горада, пасля ўзяцця горада Уладзімірам.

#нумiзматыка
VKN