ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

@oorogachev


Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

23 Oct, 05:37


НАРОДНЫЯ ЗАГАДКІ З ЛІЧБАМІ

Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вушы)

Два браты ў ваду глядзяцца, а разам не сходзяцца. (Берагі)

Адзін кажа: "Пабяжым", другі кажа: "Паляжым", трэці кажа: " Пахістаемся, ды тут застанемся". (Вада, снег, трава)

Тры браты на адным кані па белым полі едуць. (Пальцы, асадка, папера)

Адно бруха чатыры вуха. (Падушка)

Чатыры нагі маю, але не звер, пух і пер’е маю, але не птах, душу і цела маю, ды не чалавек. (Ложак)

Пад адной шапкай чатыры панічыкі жывуць. (Стол)

Зямля белая, насенне чорнае, пяцёра аруць, двое сочаць, адзін кіруе. (Кніга і чалавек)

Шэсць ног, дзьве спіны, адна галава. (Чалавек на крэсле)

Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава)

Едзе кошка на шасцёх ножках, сама сёмая. (Тыдзень)

Дуб-дубавік, 12 галінак, на кожнай галіне па 4 гняздзіны, у кожнай гняздзіне па 7 птушанят, кожнае мае сваё імя. Хто адгадае, што за сям’я? (Год, месяц, тыдзень, дзень)

#загадкі
#дет_сад7

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

23 Oct, 05:36


Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.

Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.

Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

23 Oct, 03:55


Да сцюжы зімовай далёка яшчэ —
Прадрогшага неба спакойная просінь.
Бывае, што з раніцы дожджык маросіць,
А ў поўдзень па-летняму зноў прыпячэ.

Ручай балбатлівы бяжыць праз кусты,
Калышучы жоўтае лісце на хвалях.
І ўсё ж, калі сцішышся, чуецца ў далях,
Як з поўначы снежнай ідуць халады.

Дыхні на ўсе грудзі — прачнецца зямля
I полем пакоціцца пошчак далёкі.
...Стаіш над ракой, і здаецца, здаля
У вырай плывуць журавы і аблокі.

Сцяпан Гаўрусёў

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

23 Oct, 03:54


2️⃣3️⃣ кастрычніка па народным🇧🇾календары імяніны🎊 ў Андрэя, Васіля, Яўлампія, Яўлампіі, Інакенція. 
🔹У гэты дзень па месяцы варажылі пра надвор'е.
🔹Рогі месяца на поўнач – быць хуткай зіме.
🔹Калі на поўдзень – хуткай зімы не чакай, будзе бруд ды слізота.


Была такая 💯прыкмета: калі сёння дзень без маразоў, то яшчэ месяц іх не будзе.
☀️🍁☀️🍁☀️🍁☀️🍁☀️🍁☀️🍁☀️🍁
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

23 Oct, 03:52


❤️💚 Будзь у трэндзе

#родная_вышыванка

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

23 Oct, 03:52


РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Прынада
(назоўнік | жаночы род)

Кавалак ежы, а таксама (пераноснае значэнне) усё тое, што прываблівае.
П. для рыбы.
|| прыметнік:​ прынадны.

🌤 #думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

23 Oct, 03:52


Сабакі - дзіўныя істоты. Яны любяць нас без умоў. Сабакі падаюць нам прыклад, як трэба жыць.

🌿🍂☀️🌿🍂☀️🌿🍂

Добрага дня!

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

22 Oct, 17:00


Помним и скорбим: Поездка в мемориальные комплексы "Озаричи" и "Ола"

Учащиеся 5 "В" класса средней школы №4 Рогачева посетили мемориальные комплексы "Озаричи" и "Ола" - места скорби и памяти, посвященные жертвам фашистского геноцида.
Экскурсия стала уроком мужества и памяти для всех участников. Мы никогда не должны забывать о страшных событиях войны и о невинных жертвах фашизма.

#СШ4

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

22 Oct, 17:00


Родительское собрание

В рамках родительского собрания для 9-11 классов прошла важная беседа на тему "Детство без насилия".

Вместе с сотрудником прокуратуры мы обсудили проблемы преступности среди несовершеннолетних в Рогачеве, рассмотрели важные вопросы безопасности и предупреждения правонарушений.

Также на собрании были обсуждены предстоящие экзамены в 9 и 11 классах, освещен государственный школьный стандарт и ответы на вопросы родителей.

#сш4

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

22 Oct, 16:58


🌱" ДАЙ ЛЕСУ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ"🌱
АКЦИЯ ПРОДОЛЖАЕТСЯ!

🌲  Работнікі Курганскай базавай акцыі прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі 🌱"ДАЙ ЛЕСУ НОВАЕ ЖЫЦЦЕ"🌱 па пасадцы і аднаўленні лесу на тэрыторыі Рыскоўскага лясніцтва.
#КурганскаяБШ
#акцыя

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

22 Oct, 15:55


Принято постановление Министерства образования Республики Беларусь от 7 октября 2024 г. №119, которым устанавливается порядок определения оптимального количества бюджетных организаций в сфере образования

Постановление №119 унифицирует подходы к определению оптимального количества бюджетных учреждений в сфере образования (учреждений дошкольного, общего среднего, дополнительного образования детей и молодёжи, среднего специального, высшего образования) на определённой административно-территориальной единице в зависимости от демографической структуры населения, к функционированию (созданию) этих учреждений на краткосрочную и долгосрочную перспективу с целью обеспечения выполнения государственных социальных стандартов в сфере образования.

ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА

22 Oct, 14:23


Прэс-тур па сельскіх установах адукацыі Рагачоўскага раёна. Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" наведалі дзіцячы сад і сярэднюю школу ў аграгарадку Доўск і Журавіцкую сярэднюю школу імя А.Я.Макаёнка

📍 На базе Доўскага дзіцячага сада працуе пункт карэкцыйнай дапамогі для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Акрамя гэтага, дзейнічаюць дзве інтэграваныя групы.

Доўскай сельскай школе таксама ёсць чым ганарыцца. Яна славіцца сваёй сцяганоснай групай, клубам для падлеткаў "Ліга", удзельнікі якога паказваюць выдатныя вынікі падчас гульні "Зарніца", захапляюцца турызмам і скалалажаннем у гуртках па інтарэсах.

Таксама пазнаёміліся з маладым настаўнікам гісторыі Іванам Магілай, які кіруе ва ўстанове аб'яднаннем па інтарэсах "Інтэлектуальныя гульні".

Адразу два музеі створаны ў Журавіцкай школе. Адзін прысвечаны творчаму і жыццёваму шляху беларускага драматурга А.Я.Макаёнка, другі мае гісторыка-краязнаўчы кірунак. Як адзначыла Людміла Баруценка, дырэктар установы, у хуткім часе ў школе плануецца адкрыць яшчэ і этнаграфічны музей. Ужо сабрана вялікая колькасць экспанатаў.

🔺 Людміла Пастарнакевіч, намеснік дырэктара па развіцці Выдавецкага дома "Педагагічная прэса", сустрэлася з Аленай Клачковай, начальнікам аддзела адукацыі Рагачоўскага райвыканкама. Падчас размовы асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням падпіскі, абмеркаванню тэм і кірункаў далейшага супрацоўніцтва, развіццю музейнай педагогікі ў раёне, дзейнасці ўстаноў адукацыі ў сельскай мясцовасці.

Падрабязнасці прэс-туру чытайце ў найбліжэйшых нумарах
"Настаўніцкай газеты".

3,412

subscribers

64,777

photos

3,917

videos