dissidentby

@dissidentby


⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️

Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@X_vegan_justice_X

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

dissidentby

21 Oct, 11:36


#dissidentby

💥 Усё яшчэ даступны мерч для падтрымкі палітвязняў у Беларусі!

🆒 цішотка Biełaruś - гэта, дзе на спіне - турэмная творчасць анархіста Сяргея Раманава, асуджанага на 20 гадоў і 11 месяцаў зняволення. Малюнак адсылае нас да сучаснай Беларусі і палітычна-прававой сітуацыі для народа. У цэнтры кампазіцыі - вока ў замочнай шчыліне. Хто гэта? Беларускія вязні_цы, канваір ці іншы назіральнік - вырашаць вам. На вонкавым баку надпіс беларускай лацінкай "Свабоду беларускім палітвязням", выкананы таленавітай каліграфісткай. Акрамя таго, у тэксце схаваны мастацкія пасхалкі - чалавечкі ў форме літары "i" і лічыльныя пазнакі. На рукаве знаходзіцца ключ.

💎 Калі вы зробіце данат на 50 еўра і больш - вы можаце выбраць сабе падарунак у выглядзе гэтай цішоткі. Акрамя таго, есць магчымасць дадаткова выбраць адзін з піноў - наш сумесны мерч з "Вольнымі Паштоўкамі", дзе мы разам апрацавалі малюнкі палітвяз_ніц, якія вы можаце насіць з сабой паўсюль.

➡️ Зрабіць данат і выбраць падарункі
➡️ Заданаціць на цішотку Biełaruś
✔️ Увесь мерч dissidentby

Усе данаты 100% ідуць на падтрымку палітвязняволеных у Беларусі!

dissidentby

18 Oct, 14:21


#dissidentby

📣 Беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова выклікаюць у польскую пракуратуру з-за таго, што Беларусь адправіла запыт на ягоную экстрадыцыю.

У Беларусі хлопец унесены ў “спіс тэрарыстаў”, на яго
ўзбуджана справа па пяці артыкулах КК РБ за актыўную дзейнасць у 2020 годзе. У Польшчы Дзмітрыя шукалі людзі без апазнавальных знакаў па месцы пражывання. На наступным тыдні ён мусіць прыйсці ў пракуратуру ў якасці падазраванага. Вядома, што Польшча прадаставіла хлопцу статус дадатковай аховы ў сувязі з пераследам.

Таксама Медыязона піша, што нядаўна Дзмітрый атрымоўваў паведамленне ў WhatsApp з прапановай звярнуцца ў "камісію па памілаванні".

dissidentby

18 Oct, 13:35


#dissidentby
❗️ 1500 дзён у зняволенні знаходзіцца адвакат, які з 2020-га заняўся юрыдычным напрамкам працы штаба В. Бабарыка. 9 верасня Максіма Знака затрымалі.

6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда пасля месяцу разгляду крымінальнай справы вынесеныя прысуды палітзняволеным Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Суддзя Мінскага абласнога суда Сяргей Епіхаў прызнаў іх вінаватымі ў закрытым рэжыме і асудзіў да 10 (Максіма) і 11 (Марыю) гадоў пазбаўлення волі.

24 траўня 2022 г. КДБ унёс Максіма ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

6⃣1⃣8⃣ дзён Максім Знак знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада - асуджанага пакідаюць без права ліставання і спатканняў са сваякамі.

dissidentby

17 Oct, 12:47


#dissidentby

📈 Дапамажыце нам даследваць умовы ўтрымання вязняў!

Мы збіраем і даследуем інфармацыю аб асаблівасцях адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турма, калонія, ПУАТ) для таго, каб аналізаваць актуальную інфармацыю, прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую інфармацыю, а таксама выкарыстоўваць вынікі апытанняў для поўнага рэфармавання дадзенай сістэмы ў будучыні. Мы будзем рады, калі вы запоўніце анкету.

🗝 Анкета тут: https://stayrebel.fun/forms/release
⚠️ Калі вы знаходзіліся ў розных месцах, калі ласка, пазначце ўсе месцы ўтрымання ў адной анкеце.
❗️Анкету могуць запоўніць людзі з досведам адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу.

📊 Статыстыка пераследу і сабраных дадзеных: https://stat.stayrebel.fun

dissidentby

14 Oct, 18:07


Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якія пагадзіліся зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?

У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Чаму для ўладаў важны ейны кейс і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны?

Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby, якая займаецца непасрэднай дапамогай палітвязьням:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/ZhGMEBAgdv4

dissidentby

14 Oct, 14:05


#dissidentby
🪴 Сёння, у Дзень маці, мы адзначаем любоў і стойкасць маці ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

{як мінімум} 174 жанчыны ў Беларусі, якія адважна выступалі за дэмакратыю, разлучаны са сваімі сем'ямі і дзецьмі. У той час як сёння многія змогуць правесці свята побач са сваімі матулямі, гэтыя жанчыны застаюцца яркім напамінам аб ахвярах, прынесеных дзеля свабоды. Сем'і чакаюць іх з надзеяй і сумам, захоўваючы ўспаміны аб смеху і бязмежнай любові, і мараць аб тым дні, калі яны змогуць уз'яднацца і зноў абняць адзін аднаго.

💌 Напісаць ліст анлайн жанчынам у зняволенні.

dissidentby

08 Oct, 16:41


#dissidentby

3️⃣ гады спаўняецца ініцыятыве "Напішы ліст палітвязню"!

Dissidentby запрашае далучыцца да святкавання, каб падтрымаць тых, хто штотыдзень піша беларускім палітзняволеным і прабівае сваёй салідарнасцю самыя тоўстыя муры ❤️‍🩹

📅 09 кастрычніка, пачатак а 18:00
📍 Dożynkowa 6a, Варшава

За час існавання ініцыятыва змагла:

💌 Напісаць і даслаць 4529 лістоў — вы толькі ўявіце сабе, гэта стос лістоў вышынёй больш за 22 метры! Гэта амаль як 8-павярховы будынак! А калі б усе гэтыя лісты пакласці ў адзін радок, то атрымалася б больш за кіламетр словаў падтрымкі, цяпла і надзеі
☕️ Правесці 130 сустрэч — кожная па 2 гадзіны. Гэта 260 гадзін сумеснай працы, абмеркаванняў, планавання, падтрымкі адзін аднаго.

💙 Давайце сустрэнемся і правядзем гэты вечар разам!

dissidentby

02 Oct, 13:35


#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў верасні:

👉 20 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 152 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 73 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
194 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1300 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 160 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 127 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 200 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

dissidentby

30 Sep, 12:29


#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў кастрычніку.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя вязн_іцам.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

dissidentby

27 Sep, 14:59


#dissidentby
🔴Памілавання не адбылося ці што адбываецца з людзьмі, якія вышлі апошнім часам?

Са шматлікіх крыніц нам стала вядома, што людзей, якія выйшлі апошнім часам па так званым "памілаванні" масава і гвалтоўна вярбуюць беларускія чэкісты. Пра гэта таксама паведамляў Андрэй Стрыжак (BYSOL), а таксама пацвярджалі ў BYPOL.

❗️ Пад пагрозамі новага пераследу і ціскам на сям'ю, служкі КДБ патрабуюць ад палітвязняў падпісаць шэраг папераў, пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, забараняюць выезд з краіны, а таксама патрабуюць супрацы ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый.

Ад людзей патрабуюць звяртацца ва ўсе мажлівыя фонды і структуры дэмакратычных сілаў і "зліваць" любую інфармацыю, якая дапамагла б знішчыць каналы падтрымкі рэпрэсаваных ці нанесці іншую шкоду апазіцыйным структурам. Часта гэта звязана з устаноўкай спецыяльнага праграмнага забеспячэння на дэвайсы "памілаваннага", каб супрацоўнікі рэжыму маглі праводзіць агентурную дзейнасць літаральна ў рэжыме анлайн.

🟥 Мы катэгарычна асуджаем ціск з боку ўладаў і сілавікоў на былых палітзняволеных праз такія формы гвалтоўнай вярбоўкі і выкарыстання людзей рэжымам у сваіх палітычных мэтах.

📣 Калі ласка, паведамляйце любым магчымым спосабам пра выпадкі вярбоўкі і ціск у вашым дачыненні. Мы цалкам разумеем вашу сітуацыю і паспрабуем забяспечыць дапамогай з улікам гэтых абставінаў.

dissidentby

26 Sep, 16:05


#dissidentby

👍 У любы момант далучайцеся да дапамогі і падпішыцеся на нашы зборы:

⚠️ Не рабіце ніякіх фінансавых аперацый з беларускіх/расійскіх картак. Любая падтрымка магчыма толькі з еўрапейскіх картак.

▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: [email protected].

💎 Зрабіўшы данат праз сайт, вы можаце атрымаць унікальны мерч у падарунак.

Усе сабраныя намі сродкі ідуць на падтрымку вязняў. Ахвяруйце кошт кубачка кавы - і разам мы не пакінем нашых палітвязняў без дапамогі 💔

dissidentby

25 Sep, 11:52


#dissidentby
🔥 25 верасня кіраўніку «Вясны» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады. Чарговы раз ён будзе сустракаць свой Дзень народзінаў у зняволенні.

Кале_жанкі з ПЦ "Вясна" заклікаюць далучыцца да флэшмоба ў падтрымку Алеся.

Што трэба зрабіць?

1. Калі ў вас ёсць сумеснае фота з Алесем - запосціце яго ў сваіх сацыяльных сетках 25 верасня
2. Напішыце віншаванне для Алеся і словы падтрымкі, выкарыстоўвайце хэштэг #FreeAles
3. Тэгайце нашы акаўнты ў сацыяльных сетках @viasna96 і @freeviasna

Калі ў вас няма сумеснага фота з Алесем, можна сфатаграфавацца на фоне мурала/графіці (у Вільні, Варшаве, Гданьску) або выкарыстоўваць плакат/майку/налепку з выявай Алеся.

🔜 Больш пра Алеся на сайце — freeales.org

📩 Падтрымаць Алеся і даслаць ліст анлайн праз наш сайт.

dissidentby

23 Sep, 14:11


🔗 1000 дзён у зняволенні Валерыя і Іна Глінскія.

🔻 Іна і Валерыя Глінскія - маці і дачка, якія працавалі ў МТБанку і былі затрыманыя ў адзін дзень. Жанчын абвінавацілі ў перадачы дадзеных тэлеграм-каналу "Чорная Кніга Беларусі". У выніку, Іна была асуджана на 7, а Валерыя - на 6,5 гадоў пазбаўлення волі.

Валерыю і Іну ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў", а праз тыдзень яшчэ ў "спіс тэрарыстаў".

📩 Падтрымаць Валерыю і даслаць ліст анлайн.
📩 Падтрымаць Іну і даслаць ліст анлайн.

dissidentby

20 Sep, 12:25


#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

📱 Ксенія Максімовіч - актывістка і тык-ток блогерка. У сваіх сацыяльных сетках дзяўчына прасоўвае беларускую мову.

Ксенія будзе асвятляць лёс палітзняволенай Наталлі Малец.

🔖 Наталля Малец - пенсіянерка з Бярэсця, якая дапамагала палітвязням. На пачатку 2023 жанчыну асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за каментар у сацыяльных сетках, але на гэтым пераслед не скончыўся. У верасні 2023 году Наталлю змясцілі ў СІЗА і прад'явілі ей абвінавачванне па арт. 361-4 ч.1 "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Наталля ніколі не адмаўляла таго, што падтрымлівае людзей, бо ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага. За гэта яе асудзілі на 3,5 гады зняволення.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Наталлю?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Наталлю ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

dissidentby

19 Sep, 11:10


#dissidentby

ХГД падтрымлівае намінацыю Вольгі Зазулінскай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК.

Кааліцыя пазітыўна ставіцца да прапановы Святланы Ціханоўскай пра прызначэнне Вольгі Зазулінскай на пасаду, лічым прапанову слушнай і своечасовай. Лічым таксама асабліва важнай сістэмную працу над пытаннямі сацыяльнай палітыкі, што ўключаюць у сябе пытанні:

- рэабілітацыі і падтрымкі палітвязняў, стварэння ўмоў для паўнавартаснай іх сацыялізацыі і абароны;
- рэабілітацыі і падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў-ветэранаў;
- падтрымкі ўразлівых груп;
- працы па пытаннях медычнай сферы Беларусі;
- распрацоўкі праграм рэформ сацыяльнай сферы Беларусі.

Кандыдатура Вольгі Зазулінскай найбольш адпавядае пасадзе што прапанаваная, праз яе досвед працы у камандзе і ў кааліцыях з людзьмі самых розных поглядаў. Спадзяемся што кадравыя змены ў Кабінеце прывядуць да больш шчыльнай супрацы прадстаўніцы з суб'ектамі поля, што займаюць актыўную пазіцыю ў сацыяльных пытаннях, а таксама на практыцы аказваюць дапамогу ахвярам рэпрэсій з боку лукашэнкаўскага рэжыма.

https://aidbelarus.com/news/hgd-padtrymlivaje-naminacyju-zazulinskaj

dissidentby

18 Sep, 12:59


#dissidentby
💔 4 гады таму затрымалі праваабаронцу Марфу Рабкову

Марфа - каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» з 2019. 17 верасня 2020 года дзяўчына разам з калегамі была на ўрачыстым уручэнні польскай прэміі «Арол Яна Карскага». А пасля — па дарозе дадому — была брутальна схопленая супрацоўнікамі ГУБАЗа. З той пары яна знаходзіцца за кратамі.

Амаль два гады Марфа правяла пад следствам: за гэты час ёй зноў і зноў дадавалі новыя абвінавачванні і ў выніку судзілі па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Ёй вынеслі прысуд 6 верасня 2022 году і на той час прызначылі самы суровы тэрмін сярод жанчын — 15 гадоў пазбаўлення волі.

📩 Падтрымаць Марфу і даслаць ліст анлайн.