ASTAPENIA

@astapenia


Центр новых идей, Chatham House, PhD, все дела

ASTAPENIA

18 Oct, 07:04


Ну што тут сказаць, MALDZIS вяртае Трэці Статут ВКЛ

Падрабязнасці тут

ASTAPENIA

13 Oct, 06:31


месяц жыў са шкадаваннем, што вы гэта пабачыце)

https://www.youtube.com/watch?v=2-1qL_RrMlo

ASTAPENIA

21 Sep, 14:32


https://youtu.be/MMrBjLf10EM?si=CchuZQlKz6GMV-cw

ASTAPENIA

10 Sep, 07:46


Няма часу тлумачыць, галоўная прэм’ера восені па спасылцы)

https://youtu.be/9Gm-eUo0mmY?si=mkLkKi3_JWEoZnaP

ASTAPENIA

29 Aug, 10:37


Беларусское восприятие Запада: онлайн-презентация результатов опроса Chatham House

Когда: 3 сентября, вторник, 11:00 (Варшава) / 12:00 (Минск, Вильнюс) 

🎤 Спикер: Рыгор Астапеня, директор «Беларусской инициативы» Chatham House

На презентации узнаете:

☑️ как часто беларусы ездят в страны ЕС;
☑️ как беларусы относятся к западной культуре;
☑️ хотят ли беларусы расширения связей с Западом;
☑️ какие взгляды у беларусов на санкционную политику Запада;
☑️ слышали ли беларусы о западных планах поддержки Беларуси в случае, если страна пойдет по пути демократии.

👉 ЗАРЕГИСТРИРОВАТЬСЯ

➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба

ASTAPENIA

29 Aug, 10:37


Пачынаю расказваць, чым я займаўся гэтым летам

ASTAPENIA

09 Jul, 12:25


Хоць нешта радаснае памералі

https://belaruspolls.org/euro-2024

ASTAPENIA

27 May, 16:42


На пенсіі займаюся псеўдафіласофіяй (https://news.zerkalo.io/economics/69196.html) і гумарыстычным кантэнтам (https://youtu.be/3ZIQwH_x_as?si=_XBytSXrnCZ9cDc6).

ASTAPENIA

30 Mar, 18:22


Даем вам максімальную якасць з Сашам Івуліным

https://youtu.be/3Nld-JE8f2U?si=_kZb2PAfWHSCS22B

ASTAPENIA

26 Mar, 13:49


Якую Беларусь хочуць беларусы?

Самая кароткая папера, якую можна толькі напісаць па выніках многіх хваляў апытання і нядаўніх глыбінных інтэрв’ю: https://belaruspolls.org/narratives-2

ASTAPENIA

19 Mar, 10:51


Летась чытаў выдатную кнігу пра беларускі “сацыяльны кантракт” з далёкага 2009 году. Вока зачапілася за тое, што апытанню спаўняецца 15 год. Што тут сказаць, традыцыі трэба захоўваць; па спасылцы паўтор таго даследвання, якое мы зрабілі ў лютым 2024.

Калі апісваць коратка, то канцэпцыя сацыяльнага кантракту зводзіцца да таго, што палітычны лад не можа забяспечвацца выключна рэпрэсіўнай палітыкай. Грамадзяне ў пэўнай ступені згаджаюцца з існым ладам, бо ён прапаноўвае нейкі набор “карысных паслуг”.

Сацыяльны кантракт 2009 году быў у тым, што беларусы пераважна хацелі патэрналісцкай эканамічнай палітыкі і былі схільныя да абмену грамадзянскіх свабодаў на “палітычную стабільнасць”.

Паколькі старэйшыя калегі ў 2009 годзе і мы ў 2024 годзе выкарыстоўваем розныя метады, то абсалютныя лічбы параўноўваць не варта. Але ёсць настолькі значныя змены, якія дакладна сведчаць аб змене ў грамадскіх настроях.

Беларусы больш нясхільныя разлічваць, што дзяржава будзе “сацыяльнай” і будзе праводзіць патэрналісцкую палітыку. Адбыўся значны зрух у бок прарынкавых поглядаў. Беларусы цяпер часцей аддаюць перавагу рызыку і асабістай адказнасці, чым сацыяльным гарантыям і стабільнасці.

Нешта падобнае таксама адбылося ва ўспрыняцці ўнутранай палітыкі: людзі сталі менш схільныя да абмену ўласных правоў на “палітычную стабільнасць”. Па сутнасці сацыяльны кантракт 2009 году ў Беларусі ўжо не існуе.

Перастаўшы разлічваць на патэрналізм дзяржавы, беларусы часцей чакаюць, што ўлады ствараць умовы ў якіх людзі змогуць самі забяспечваць свой эканамічны дабрабыт. Напрыклад, існуе запыт на забеспячэнне магчымасцяў заробкаў і прадпрымальніцтва, законнасці, забеспячэнне абавязкаў працадаўцаў. Ва ўспрыняцці людзей гэты запыт застаецца хутчэй незадаволеным і выступае чыннікам канфлікту паміж грамадствам і ўладай.

У той жа час у адносінах паміж грамадствам і дзяржавай ёсць два аспекты, якія могуць выступаць у якасці чыннікаў згоды. Па-першае, ва ўспрыманні беларусаў дзяржава пераважна добра спраўляецца з іх запытам на бяспеку. Гэта не толькі адсутнасць вайны ў Беларусі, але, напрыклад, барацьба з крыміналам. Па-другое, захаванне рэштак “сацыяльнай дзяржавы” у выглядзе даступнай адукацыі і медыцыны.

P.S. Перад аўтарамі арыгінальнага даследвання здымаем шляпу, а Паўлу Данэйку як заўсёды дзякуй за натхненне.

https://belaruspolls.org/wave-18

ASTAPENIA

18 Mar, 16:15


❤️‍🔥 Адкрываем набор у Акадэмію новай беларускай дыпламатыі!

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі — гэта адукацыйны курс, які дапаможа маладым беларускім лідаркам і лідарам сфармуляваць цэласнае разуменне знешняй палітыкі Беларусі і прасоўваць беларускую позву на міжнародным узроўні – тут і цяпер.

🤓 У гэтым годзе мы будзем даследаваць знешні вобраз Беларусі, пераасэнсоўваць імідж нашай краіны і каналы яго прасоўвання ў межах канцэпцыі новай публічнай дыпламатыі.

Што ты атрымаеш ад навучальнай праграмы:

⭐️ навучышся свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку,

⭐️ навучышся фармуляваць меркаванне і ўмець ацэньваць міжнародныя працэсы з улікам выклікаў ды трэндаў,

⭐️ атрымаеш навыкі для прасоўвання беларускай позвы на міжнародным узроўні.

Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве).

📌 Адукацыйны курс стартуе 2-га красавіка і завяршаецца 25 траўня. Дэдлайн падачы заяўкі – 27 сакавіка 12:00 па Мінску.

Акадэмія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта.

👉 Падаць заяўку
👉 Больш пра Акадэмію

ASTAPENIA

22 Feb, 16:22


гэтай краіне патрэбны новы фізкультурнік

https://youtu.be/ZddNc2SEEgA?si=BzohotU4SnGNpst6

ASTAPENIA

16 Jan, 16:09


https://www.youtube.com/watch?v=qINlRSXXkuU

ASTAPENIA

14 Dec, 08:47


Приглашаю сразу на две онлайн-презентации исследований с моим участием.

"Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2023 годзе",15 декабря в 14:00 по Минску. Будем рассказывать что для разных людей значит быть беларусом или беларуской и как эти представления связаны с политическим конфликтом в стране. Будет инновационная часть про эмпатию к политическим оппонентам среди сторонников и противников режима.

"Взгляды беларусов на войну и влияние фактора страха: опросы общественного мнения", 20 декабря в 14:00 по Минску. Об опросах в Беларуси в условиях авторитаритарного режима и российско-украинской войны. Расскажем на сколько процентов искажает результаты пресловутый фактор страха.